- 1. Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны.
- 2. Я сказаў неабачліва: усякі чалавек - мана.
- 3. Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?
- 4. Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну.
- 5. Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным.
- 6. Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!
- 7. О, Госпадзе! я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты разамкнуў мне кайданы.
- 8. Табе прынясу ахвяру хвалы, і імя Гасподняе клікну.
- 9. Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным,
- 10. у дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерусаліме! Алілуя.
Ничего нет для сопоставления.