• 1. Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны.
  • 2. Я сказаў неабачліва: усякі чалавек - мана.
  • 3. Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?
  • 4. Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну.
  • 5. Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным.
  • 6. Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!
  • 7. О, Госпадзе! я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты разамкнуў мне кайданы.
  • 8. Табе прынясу ахвяру хвалы, і імя Гасподняе клікну.
  • 9. Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным,
  • 10. у дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерусаліме! Алілуя.