- 1. Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
- 2. Збаві мяне, Госпадзе, ад чалавека ліхога; ахавай мяне ад прыгнятальніка:
- 3. яны ліхое думаюць у сэрцы, кожны дзень на бойку ладзяцца,
- 4. яны востраць свой язык, як зьмей, яд асьпіда пад вуснамі іхнімі.
- 5. Упільнуй мяне, Госпадзе, ад рук бязбожнага, ахавай мяне ад прыгнятальнікаў, якія намысьлілі пахіснуць ногі мае.
- 6. Гардзеі паставілі на мяне пасткі і петлі, раскінулі сетку на дарозе, цянёты раскінулі на мяне.
- 7. Я сказаў Госпаду: Ты: Бог мой; пачуй, Госпадзе, голас маленьняў маіх!
- 8. Госпадзе, Госпадзе, сіла ратунку майго! Ты пакрыў галаву маю ў дзень бою.
- 9. Ня дай, Госпадзе, жаданага бязбожніку; ня дай посьпеху ліхому намыслу яго; яны заганарацца.
- 10. Хай пакрые галовы тых, што мяне абступілі, ліха ад іхніх жа вуснаў.
- 11. Хай ападзе на іх распалены жар; хай будуць укінуты ў вагонь, у прорвы, каб і ня ўсталі.
- 12. Чалавек злаязыкі хай ня ўмацуецца на зямлі; а ліха няхай прыгнятальніка ў пропадзь зьвядзе.
- 13. Ведаю, што Гасподзь ўчыніць суд над прыгнятальнікамі і справядлівасьць бедным.
- 14. Так! праведныя ўславяць імя Тваё: беззаганныя будуць жыць прад абліччам Тваім.
Ничего нет для сопоставления.