Глава 11

  • Закрыть сопоставления
  • 1. I калі наблiзiлiся да Iерусалiма,
    да Вiфагii i Вiфанii, да гары Елеонскай,
    Iiсус пасылае двух з вучняў Сваiх
  • 2. i кажа iм: iдзiце ў селiшча, што перад вамi,
    i, уваходзячы ў яго, адразу знойдзеце прывязанае асляня,
    на якое нiхто з людзей не сядаў;
    адвязаўшы яго, прывядзiце.
  • 3. I калi хто скажа вам: "што вы гэта робiце?",
    скажыце, што яно патрэбна Госпаду,
    i адразу пашле яго сюды.
  • 4. Яны пайшлi
    i знайшлi асляня, прывязанае каля варот на вулiцы,
    i адвязалi яго.
  • 5. I некаторыя з тых, што стаялi там, гаварылi:
    што вы робiце? навошта адвязваеце асляня?
  • 6. Яны ж адказвалi iм, як загадаў Iiсус,
    i тыя адпусцiлi iх.
  • 7. I прывялi асляня да Iiсуса,
    i паклалi на яго вопратку сваю;
    і сеў Iiсус на яго.
  • 8. Многiя ж вопратку сваю пасцiлалi на дарогу,
    а iншыя зразалi галiны з дрэў i пасцiлалi на дарогу.
  • 9. I тыя, што iшлi паперадзе і следам, усклiкалi: Асанна!
    Благаславёны Той, Хто прыходзіць у iмя Гасподняе!
  • 10. Благаславёна царства айца нашага Давiда,
    якое надыходзіць у iмя Гасподняе!
    Асанна ў вышніх!
  • 11. I ўвайшоў Iiсус у Iерусалiм i ў храм;
    i, агледзеўшы ўсё,
    паколькi час быў ужо познi,
    пайшоў у Вiфанiю з дванаццаццю.
  • 12. I на другi дзень, калi яны выйшлi з Вiфанii,
    Ён захацеў есцi;
  • 13. і, убычыўшы здалёк смакоўнiцу, пакрытую лiсцем,
    падышоў, цi не знойдзе чаго на ёй;
    і, прыйшоўшы да яе, нiчога не знайшоў, акрамя лiсця,
    бо не пара была на смоквы.
  • 14. I, прамовіўшы, Iiсус сказаў ёй:
    няхай больш нiхто не есць ад цябе плоду давеку!
    I чулi гэта вучнi Яго.
  • 15. І прыходзяць у Iерусалiм.
    І, увайшоўшы ў храм,
    Iiсус пачаў выганяць тых, якія прадавалi i куплялi ў храме,
    i перакулiў сталы мянялаў i ўслоны тых, што прадавалі галубоў;
  • 16. і не дазваляў, каб хто пранёс якую-небудзь рэч праз храм.
  • 17. I вучыў iх, кажучы: цi не напiсана:
    "дом Мой домам малiтвы назавецца для ўсiх народаў"?
    А вы зрабiлi з яго логава разбойнiкаў.
  • 18. I пачулi гэта кнiжнiкi i першасвятары,
    i шукалi, як бы Яго загубiць, бо баялiся Яго,
    таму што ўвесь народ здзіўляўся вучэнню Яго.
  • 19. I калi звечарэла,
    Ён выйшаў за горад.
  • 20. I ранiцаю, праходзячы мiма,
    убачылi, што смакоўнiца засохла да кораня.
  • 21. I, успомнiўшы, Пётр кажа Яму: Раввi! паглядзi,
    смакоўнiца, якую Ты пракляў, усохла.
  • 22. І, адказваючы, Iiсус кажа iм:
  • 23. Майце веру Божую.
    Бо праўду кажу вам:
    калi хто скажа гары гэтай: "падымiся i ўвергнiся ў мора",
    і не засумняваецца ў сэрцы сваiм,
    а верыць будзе, што збудзецца па словах яго, —
    будзе яму, што б нi сказаў.
  • 24. Таму кажу вам:
    усё, чаго ў малiтве нi папросiце,
    верце, што атрымаеце,
    i будзе вам.
  • 25. І калi стаiце на малiтве,
    даруйце, як што маеце супраць каго,
    каб і Айцец ваш, Якi ў нябёсах, дараваў вам правiны вашы.
  • 26. Калi ж вы не даруеце,
    то i Айцец ваш, Якi ў нябёсах, не даруе вам правiнаў вашых.
  • 27. I прыходзяць зноў у Iерусалiм.
    І калi Ён хадзіў у храме,
    падыходзяць да Яго першасвятары i кнiжнiкi, i старэйшыны
  • 28. і кажуць Яму: якою ўладаю Ты гэта робiш?
    i хто Табе ўладу гэтую даў, каб Ты рабiў гэта?
  • 29. Iiсус жа ў адказ сказаў iм:
    спытаю ў вас i Я адну рэч, i адкажыце Мне;
    i Я скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.
  • 30. Хрышчэнне Iаанава з неба было цi ад людзей?
    адкажыце Мне.
  • 31. I разважалi яны мiж сабою,
    гаворачы: калi скажам: "з неба", —
    Ён скажа: "чаму ж вы не паверылi яму?"
  • 32. А сказаць: "ад людзей" — баялiся народа,
    бо ўсе лічылi, што Iаан сапраўды быў прарок.
  • 33. I кажуць у адказ Iiсусу: не ведаем.
    Тады Iiсус, адказваючы, гаворыць iм:
    i Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.
Ничего нет для сопоставления.