Глава 13

  • Закрыть сопоставления
  • 1. I калi выходзiў Ён з храма,
    кажа Яму адзiн з вучняў Яго:
    Настаўнiк! паглядзi, якое каменне i якiя будынкi!
  • 2. I сказаў Iiсус яму ў адказ:
    бачыш гэтыя вялiкiя будынкi?
    Не застанецца тут каменя на каменi, якi не будзе зруйнаваны.
  • 3. I калi сядзеў Ён на гары Елеонскай насупраць храма,
    пыталiся асобна ў Яго Пётр i Iакаў, i Iаан, i Андрэй:
  • 4. скажы нам, калi гэта будзе,
    i якое знаменне, калi павiнна ўсё гэта збыцца?
  • 5. Iiсус жа, адказваючы iм, пачаў гаварыць:
    сцеражыцеся, каб хто не ўвёў вас у зман.
  • 6. Бо многiя прыдуць пад iмем Маiм,
    кажучы, што гэта Я,
    i многiх увядуць у зман.
  • 7. Калi ж пачуеце пра войны i чуткi аб войнах,
    не жахайцеся, бо павiнна так быць,
    але гэта яшчэ не канец.
  • 8. Бо паўстане народ на народ, i царства на царства;
    i будуць землятрусы месцамi,
    i будуць галады i смуты.
    Гэта пачатак пакут.
  • 9. Вы ж самі сцеражыцеся,
    бо вас будуць аддаваць на судзiлiшчы, i бiць у сiнагогах,
    i перад правіцелямi i царамi паставяць вас да Мяне,
    дзеля сведчання iм.
  • 10. I ва ўсiх народах перш павiнна быць прапаведана Евангелле.
  • 11. Калi ж павядуць вас, каб выдаць,
    не турбуйцеся загадзя, што вам сказаць,
    i не абдумвайце;
    але што дадзена будзе вам у тую гадзiну, тое кажыце,
    бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Святы.
  • 12. І выдасць брат брата на смерць,
    i бацька дзiця,
    i паўстануць дзеці на бацькоў i заб’юць iх.
  • 13. I будзеце зненавiджаныя ўсiмi за iмя Маё;
    але хто выцерпiць да канца, той збаўлены будзе.
  • 14. Калi ж убачыце мярзоту спусташэння,
    пра якую сказана Даніілам прарокам,
    якая паўстане там, дзе не павiнна быць, —
    хто чытае, няхай разумее, —
    тады тыя, хто ў Iудзеi, няхай бягуць у горы;
  • 15. а хто на даху, няхай не спускаецца ў дом
    i не ўваходзiць узяць што-небудзь з дома свайго;
  • 16. i хто ў полi, няхай не вяртаецца назад, каб узяць вопратку сваю.
  • 17. Гора ж цяжарным i тым, што кормяць грудзьмi ў тыя днi!
  • 18. Малiцеся ж, каб не здарылiся ўцёкi вашы зiмою.
  • 19. Бо тыя днi будуць ліхам,
    якога не было ад пачатку стварэння,
    што стварыў Бог, аж да сёння,
    i не будзе.
  • 20. I калi б Гасподзь не скарацiў тых дзён,
    то не ўратавалася б нiякая плоць;
    але дзеля абраных, якiх выбраў Ён,
    скараціў тыя днi.
  • 21. І тады, калi хто скажа вам:
    вось, тут Хрыстос, або: вось, там, —
    не верце.
  • 22. Бо паўстануць iлжэхрысты ды лжэпрарокi,
    i дадуць знаменнi i цуды,
    каб увесцi ў зман, калi магчыма, i абраных.
  • 23. Вы ж сцеражыцеся;
    вось, Я наперад сказаў вам ўсё.
  • 24. Але ў тыя днi,
    пасля ліха таго, сонца памеркне,
    i месяц не дасць святла свайго,
  • 25. i зоркi з неба будуць падаць,
    i сiлы, што ў нябёсах, зрушацца.
  • 26. I тады ўбачаць Сына Чалавечага,
    Якi прыйдзе на воблаках з сiлаю многаю i славаю.
  • 27. I тады пашле Ён Ангелаў Сваiх
    i збярэ абраных Сваiх ад чатырох вятроў,
    ад краю зямлi да краю неба.
  • 28. Ад смакоўнiцы навучыцеся параўнаннем:
    калi голле яе ўжо мякчэе i пускае лiсце,
    ведаеце, што блiзка лета.
  • 29. Так i вы, калi ўбачыце, што гэта збываецца,
    ведайце, што блiзка, пры дзвярах.
  • 30. Праўду кажу вам:
    не мiне род гэты, як усё гэта будзе.
  • 31. Неба i зямля мiнуць, а словы Мае не мiнуць.
  • 32. Пра дзень жа той цi гадзiну нiхто не ведае,
    нi Ангелы на небе, нi Сын, —
    толькi Айцец.
  • 33. Глядзiце, будзьце пiльныя і малiцеся,
    бо не ведаце, калi настане той час,
  • 34. падобна як чалавек, ад’язджаючы,
    пакiнуў дом свой i даў слугам сваiм уладу,
    i кожнаму сваю працу,
    а брамнiку загадаў, каб быў пiльны.
  • 35. Дык будзьце пiльныя;
    бо не ведаеце, калi прыйдзе гаспадар дома:
    увечары, цi апоўначы,
    цi як запяюць пеўні, цi ранiцаю;
  • 36. каб, прыйшоўшы неспадзявана, не застаў вас у сне.
  • 37. А што вам кажу,
    усiм кажу: будзьце пiльныя.
Ничего нет для сопоставления.