- 1. І гаварыў далей Эліуй і сказаў:
- 2. ці лічыш ты справядлівым, што сказаў: "я праўдзівейшы за Бога"?
- 3. Ты сказаў: "якая карысьць мне? і які прыбытак я меў бы перад тым, як калі б я і грашыў?"
- 4. Я адкажу табе і тваім сябрам з табою:
- 5. зірні на неба і глядзі; падзівіся на воблакі, яны вышэй за цябе.
- 6. Калі ты грэшыш, што робіш ты Яму? і калі злачынствы твае памнажаюцца, што прычыняеш ты Яму?
- 7. Калі ты справядлівы, што робіш Яму? альбо што атрымлівае Ён з рукі тваёй?
- 8. Бязбожнасьць твая ў чалавеку, як ты, і справядлівасьць твая ў сыне чалавечым.
- 9. Ад мноства прыгнятальнікаў стогнуць прыгнечаныя і ад рукі моцных лямантуюць;
- 10. але ніхто ня кажа: дзе Бог, творца мой, Які дае песьні ўначы,
- 11. Які вучыць нас больш, чым жывёл зямных, і настаўляе на розум нас болей, чым птушак нябесных?
- 12. Там яны лямантуюць, і Ён не адказвае ім, з прычыны гонару ліхіх людзей.
- 13. Але няпраўда, што Бог ня чуе і ‹сеўладны не глядзіць на гэта.
- 14. Хоць ты сказаў, што ты ня бачыш Яго, але суд прад Ім, - чакай яго.
- 15. А сёньня, таму што гнеў Ягоны не наведаў яго і ён не спазнаў яго ва ўсёй строгасьці,
- 16. Ёў і адкрыў лёгкадумна вусны свае і безразважна раскідае словы.
Ничего нет для сопоставления.