- 1. Марная надзея: ці не ўпадзеш ад аднаго позірку ягонага?
- 2. Няма такога адважніка, які асьмеліўся б патрывожыць яго; хто ж можа ўстояць прад Маім абліччам?
- 3. Хто апярэдзіў Мяне, каб Я даваў яму? пад усім небам усё Маё.
- 4. Ня змоўчу пра чэлесы ягоныя, пра сілу і прыгожую суразьмернасьць іх.
- 5. Хто можа адхінуць верх вопраткі ягонай, хто падыдзе да двайных сківіцаў ягоных?
- 6. Хто можа адчыніць дзьверы твару ягонага? кола зубоў ягоных - жудасьць;
- 7. моцныя шчыты яго - цудота: яны змацаваныя як бы цьвёрдаю пячаткаю;
- 8. адзін да аднаго дакранаюцца блізка, так што і паветра не праходзіць паміж імі;
- 9. адзін з адным ляжаць шчыльна, счапіліся і не размыкаюцца.
- 10. Ад яго чханьня паказваецца сьвятло; вочы ў яго як вейкі зары;
- 11. з пашчы ягонай выходзяць агнявікі, выскокваюць вогненныя іскры;
- 12. з ноздраў ягоных выходзіць дым, як з раскіпелага горшчыка альбо катла.
- 13. Дыханьне яго распаляе вугольле, з пашчы яго шугае полымя.
- 14. На шыі ў яго жыве сіла, і перад ім бяжыць жах.
- 15. Мясістыя часткі цела ягонага спалучаны між сабою цьвёрда, не здрыгануцца.
- 16. Сэрца ў яго цьвёрдае, як камень, і жорсткае, як ніжні жарон.
- 17. Калі ён падымаецца, дужыя ў страху, зусім губляюцца ад жаху.
- 18. Меч, які крануўся яго, ня ўстоіць, ні капэё, ні дзіда, ні латы.
- 19. Жалеза ён мае за салому, медзь - за гнілое дрэва.
- 20. Дачка лука не паверне яго наўцёкі; прашчавыя камяні ператвараюцца для яго ў плеўкі.
- 21. Булава лічыцца ў яго за саломіну; са сьвісту дзіды ён сьмяецца.
- 22. Пад ім вострыя камяні, і ён на вострых камянях ляжыць у гразі.
- 23. Ён кіпяціць багну, як кацёл, і мора перавтварае ў кіпучую мазь;
- 24. пакідае за сабою сьветлую сьцежку; бездань здаецца сівізнай.
- 25. Няма на зямлі падобнага на яго: ён створаны бясстрашным;
- 26. на ўсё высокае глядзіць адважна; ён цар над усімі сынамі ганарлівасьці.
Ничего нет для сопоставления.