Глава 75

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100
  • 1. Кіроўцу хору. На струнных. Псальма Асафава. Песьня.
  • 2. Вядомы Бог у Юдэі; Ягонае імя вялікае ў Ізраіля.
  • 3. І было ў Саліме селішча Ягонае, і жыў Ён - на Сіёне.
  • 4. Ён там паламаў стрэлы лука, шчыт і меч і вайну.
  • 5. Ты слаўны, магутнейшы за дзікія горы.
  • 6. Моцныя сэрцам здабычаю сталі, заснулі сном сваім, і не знайшлі ўсе мужчыны сілы ў руках сваіх.
  • 7. Ад клічу Твайго, Божа Якаваў, задрамалі і калясьніца і конь.
  • 8. Ты грозны, і хто ўстоіць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?
  • 9. Зь нябёсаў Ты суд абвясьціў: зямля забаялася і замоўкла,
  • 10. калі паўстаў Бог на суд, каб выратаваць усіх прыгнечаных на зямлі.
  • 11. І гнеў чалавечы абярнуўся на славу Табе, рэшту гневу Ты ўтаймуеш.
  • 12. Рабеце і давайце зарокі Госпаду, Богу вашаму; усе, хто вакол Яго, хай прынясуць дарункі Страшнаму.
  • 13. Ён таймуе дух валадароў, Ён страшны царам зямным.