< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104

Глава 79

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шошанім-Эдуф. Псальма Асафава.
  • 2. Пастыр Ізраілеў! паслухай; Ты, што водзіш, як авечак, Язэпа, і сядзіш на хэрувімах, акажы Сябе.
  • 3. Перад Яфрэмам і Веньямінам і Манасіем абудзі сілу Тваю і прыйдзі выратаваць нас.
  • 4. Божа! навярні нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!
  • 5. Госпадзе, Божа сіл! дакуль будзеш гнеўны да малітваў народу Твайго?
  • 6. Ты накарміў іх хлебам сьлёзным, і напаіў іх сьлязьмі, у вялікай меры,
  • 7. паклаў нас супярэчкаю нашым суседзям, і ворагі нашыя зьдзекуюцца.
  • 8. Божа сіл! узнаві нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!
  • 9. Зь Егіпта перанёс Ты лазу вінаградную, выгнаў народы, і пасадзіў яе;
  • 10. ачысьціў пад яе месца, і ўгрунтаваў карэньне яе, і яна напоўніла замлю.
  • 11. Горы накрыліся ценем яе, і гольле яе нібы кедры Божыя:
  • 12. яна пусьціла гольле сваё да мора і пасынкі свае да ракі.
  • 13. Навошта разбурыў Ты агароджу яе, так што скубуць яе ўсе, хто ідзе па дарозе?
  • 14. Лясны вепр яе падкопвае, і зьвер польны яе аб'ядае.
  • 15. Божа сіл! азірніся, паглядзі зь неба і ўбач, і наведай вінаграднік гэты;
  • 16. ахавай тое, што пасадзіла правіца Твая, і пасынкі, якія Ты Сабе ўмацаваў.
  • 17. Яно спалена вагнём, абсечана; хай ад зьзяньня аблічча Твайго загінуць,
  • 18. хай будзе рука Твая над мужам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў Сабе,
  • 19. і мы ад Цябе не адступімся; ажыві нас, і мы будзем імя Тваё заклікаць.
  • 20. Госпадзе, Божа сіл! узнаві нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся.
Ничего нет для сопоставления.