Глава 1

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36
  • 1. І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы:
  • 2. палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна:
  • 3. ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх - ты і Аарон;
  • 4. з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны.
  • 5. І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў;
  • 6. ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў;
  • 7. ад Юды Наасон, сын Амінадаваў;
  • 8. ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў;
  • 9. ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў;
  • 10. ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў;
  • 11. ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў;
  • 12. ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў;
  • 13. ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў;
  • 14. ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў;
  • 15. ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў.
  • 16. Гэта - выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых.
  • 17. І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна,
  • 18. і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна,
  • 19. як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай.
  • 20. І было сыноў Рувіма, першынца Ізраілевага, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
  • 21. налічана ў калене Рувімавым сорак шэсьць тысяч пяцьсот.
  • 22. Сыноў Сымонавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
  • 23. налічана ў калене Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста.
  • 24. Сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
  • 25. налічана ў калене Гадавым сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят.
  • 26. Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
  • 27. налічана ў калене Юдавым сямсот чатыры тысячы шэсьцьсот.
  • 28. Сыноў Ісахаравых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
  • 29. налічана ў калене Ісахаравым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
  • 30. Сыноў Завулонавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
  • 31. налічана ў калене Завулонавым пяцьдзясят сем тысяч чатырыста.
  • 32. Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
  • 33. налічана ў калене Яфрэмавым сорак тысяч пяцьсот.
  • 34. Сыноў Манасііных паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
  • 35. налічана ў калене Манасііным трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
  • 36. Сыноў Веньямінавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
  • 37. налічана ў калене Веньямінавым трыццаць пяць тысяч чатырыста.
  • 38. Сыноў Данавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
  • 39. налічана ў калене Данавым шэсьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.
  • 40. Сыноў Асіравых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
  • 41. налічана ў калене Асіравым сорак адна тысяча пяцьсот.
  • 42. Сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
  • 43. налічана ў калене Нэфталімавым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
  • 44. Вось тыя, што ўвайшлі ў пералік, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля - дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з кожнага роду.
  • 45. І было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, сыноў Ізраілевых, паводле сямействаў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля,
  • 46. і было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
  • 47. А лявіты паводле пакаленьняў бацькоў іхніх ня былі палічаны сярод іх.
  • 48. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
  • 49. Толькі племя Лявіінага ня ўнось у перапіс і ня лічы іх разам з сынамі Ізраіля;
  • 50. а даручы лявітам скінію адкрыцьця і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй: няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой;
  • 51. і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе лявіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе лявіты; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.
  • 52. Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў табары сваім і кожны пры сваім сьцягу, рушэньнямі сваімі;
  • 53. а лявіты павінны ставіць табар каля скініі адкрыцьця, каб ня было гневу на супольства сыноў Ізраілевых, і будуць лявіты стаяць на варце каля скініі адкрыцьця.
  • 54. І зрабілі сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею, так яны і зрабілі.