- 1. Калі Майсей паставіў скінію, і памазаў яе, і асьвяціў яе і ўсе прылады яе, і ахвярнік і ўсе прылады яго, і памазаў іх і асьвяціў іх,
- 2. тады прыйшлі дванаццаць правадыроў Ізраілевых, галовы сямействаў іхніх, правадыры плямёнаў, якія кіравалі падлікам,
- 3. і паставілі прынашэньне сваё перад Госпадам, шэсьць накрытых падводаў і дванаццаць валоў, па адной падводзе ад двух правадыроў і па адным вале аж кожнага, і паставілі гэта перад скініяй.
- 4. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
- 5. вазьмі ад іх; гэта будзе дзеля ўчыненьня працы пры скініі сходу; і аддам гэта лявітам, адпаведна з родам службы іхняй.
- 6. І ўзяў Майсей падводы і валоў і аддаў іх лявітам;
- 7. дзьве падводы і чатырох валоў аддаў сынам Гірсонавым, адпаведна з родам службы іхняй;
- 8. і чатыры падводы і восем валоў аддаў сынам Мэрарыным, паводле роду службы іхняй, пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара;
- 9. а сынам Каатавым ня даў, бо служба іхняя - насіць сьвятыню; на плячах павінны яны насіць.
- 10. І прынесьлі правадыры ахвяры асьвячэньня ў дзень памазаньня ягонага, і паставілі правадыры прынашэньне сваё перад ахвярнікам.
- 11. І сказаў Гасподзь Майсею: па адным правадыру ў дзень няхай прыносяць прынашэньне сваё дзеля асьвячэньня ахвярніка.
- 12. У першы дзень прынёс прынашэньне сваё Наасон, сын Амінадаваў, ад племя Юдавага;
- 13. і прынашэньне ягонае было: адна срэбраная міса, вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 14. адно залатое кадзіла ў семдзесят сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 15. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 16. адзін казёл у ахваяру за грэх,
- 17. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Наасона, сына Амінадававага.
- 18. На другі дзень прынёс Натанаіл, сын Цураў, правадыр племя Ісахаравага;
- 19. ён прынёс ад сябе прынашэньне: адну срэбраную місу вагою ў сто трыццаць сікляў, адну срэбраную чару ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненых пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 20. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 21. адно цяля, аднаго барана, адно ягня-адналетка, на цэласпаленьне,
- 22. аднаго казла ў ахвяру за грэх,
- 23. і ў ахвяру мірную двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Натанаіла, сына Цуаравага.
- 24. На трэці дзень правадыр сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў;
- 25. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 26. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 27. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 28. адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 29. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліява, сына Хэлонавага.
- 30. На чацьвёрты дзень правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шадаураў;
- 31. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 32. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 33. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 34. адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 35. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліцура, сына Шадауравага.
- 36. На пяты дзень правадыр сыноў Сымонавых Шалумііл, сын Цурышадаеў;
- 37. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 38. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 39. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 40. адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 41. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Шалумііла, сына Цурышадаевага.
- 42. На шосты дзень правадыр сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў:
- 43. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 44. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 45. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 46. адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 47. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліясафа, сына Дэгуілавага.
- 48. На сёмы дзень правадыр сыноў Яфрэмавых Элішама, сын Амуілаў;
- 49. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 50. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 51. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 52. адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 53. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Элішамы, сына Аміудавага.
- 54. На восьмы дзень правадыр сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў;
- 55. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 56. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 57. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 58. адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 59. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Гамалііла, сына Пецадуравага.
- 60. На дзявяты дзень правадыр сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў;
- 61. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара зь семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэннным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 62. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 63. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 64. адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 65. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Авідана, сына Гідэонавага.
- 66. На дзясяты дзень правадыр сыноў Данавых Ахіезэр, сын Амішадаеў;
- 67. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 68. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 69. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 70. адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 71. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць цялят-адналетак; вось прынашэньне Ахіезэра, сына Амішадаевага.
- 72. На адзінаццаты дзень правадыр сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў;
- 73. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 74. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 75. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 76. адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 77. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Пагііла, сына Ахранавага.
- 78. На дванаццаты дзень правадыр сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў;
- 79. прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 80. адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 81. адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 82. адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 83. і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Ахіры, сына Энанавага.
- 84. Вось прынашэньні правадыроў Ізраілевых пры асьвячэньні ахвярніка ў дзень памазаньня яго: дванаццаць срэбраных місаў, дванаццаць срэбраных чараў, дванаццаць залатых кадзілаў;
- 85. па сто трыццаць сікляў срэбра ў кожнай місе і па семдзесят у кожнай чары: так, усяго срэбра ў гэтым посудзе па дзьве тысячы чатырыста сікляў, па сіклі сьвяшчэнным;
- 86. залатых кадзілаў, напоўненых дымленьнем, дванаццаць, у кожным кадзіле па дзесяць сікляў, па сіклі сьвяшчэнным: усяго золата ў кадзілах сто дваццаць сікляў;
- 87. на цэласпаленьне ўсяго дванаццаць цялят з быдла буйнога, дванаццаць бараноў, дванаццаць ягнят-адналетак і пры іх хлебнае прынашэньне, і ў ахвяру за грэх дванаццаць казлоў,
- 88. і ў ахвяру мірную ўсяго з буйнога быдла дваццаць чатыры цяляці, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў, шэсьцьдзясят ягнят-адналетак; вось прынашэньні пры асьвячэньні ахвярніка пасьля памазаньня яго.
- 89. Калі Майсей уваходзіў у скінію сходу, каб гаварыць з Госпадам, чуў голас, які гаварыў яму з даха, які над каўчэгам адкрыцьця паміж двума херувімамі, і ён гаварыў яму.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Лiкi > Глава 7