- 1. І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў:
- 2. ці доўга ты будзеш гаварыць так? - словы вуснаў тваіх бурны вецер!
- 3. Няўжо Бог скажае суд, і Ўсеўладны ператварае праўду!
- 4. Калі сыны твае зграшылі прад Ім, дык Ён і аддаў іх у руку беззаконьня іхняга.
- 5. Калі ж ты знойдзеш Бога і памолішся ‹сеўладнаму,
- 6. і калі ты чысты і з праўдаю, дык Ён сёньня ж устане над табою і замірыць жытлішча праўды тваёй.
- 7. І калі спачатку ў цябе было мала, дык з часам будзе досыць многа.
- 8. Бо спытайся ў ранейшых родаў і паглыбіся ў назіраньні бацькоў іхніх;
- 9. а мы - учарашнія і нічога ня ведаем, бо нашыя дні на зямлі - цень.
- 10. Вось, яны цябе навучаць, скажуць табе і ад сэрца свайго вымавяць словы:
- 11. ці падымаецца трысьнёг бязь вільгаці? ці расьце чарот без вады?
- 12. Яшчэ ён у сьвежасьці сваёй і ня зрэзаны, а раней за ўсякую траву засыхае.
- 13. Такія шляхі ўсіх, што забываюць Бога, і надзея крывадушніка загіне;
- 14. спадзяваньне ягонае падсечана, і ўпэўненасьць ягоная - дом павука.
- 15. Абапрэцца на дом свой і ня ўстоіць; ухопіцца за яго і не ўтрымаецца.
- 16. Зелянее ён перад сонцам, а за сад прасьціраецца гольле ягонае;
- 17. у крушню ўплятаюцца карані ягоныя, паміж камянямі ўрэзваюцца.
- 18. Але калі вырвуць яго зь месца ягонага, яно адмовіцца ад яго: я ня бачыла цябе!
- 19. Вось радасьць шляху ягонага! а зь зямлі вырастуць іншыя.
- 20. Бачыш, Бог не адкідае беззаганнага і не падтрымлівае рук ліхадзеяў.
- 21. Ён яшчэ напоўніць сьмехам вусны твае і губы твае радасным клікам.
- 22. Ненавісьнікі твае апрануцца ў сорам, і намёту бязбожных ня стане.
Ничего нет для сопоставления.