Глава 8

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
  • 1. І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў:
  • 2. ці доўга ты будзеш гаварыць так? - словы вуснаў тваіх бурны вецер!
  • 3. Няўжо Бог скажае суд, і Ўсеўладны ператварае праўду!
  • 4. Калі сыны твае зграшылі прад Ім, дык Ён і аддаў іх у руку беззаконьня іхняга.
  • 5. Калі ж ты знойдзеш Бога і памолішся ‹сеўладнаму,
  • 6. і калі ты чысты і з праўдаю, дык Ён сёньня ж устане над табою і замірыць жытлішча праўды тваёй.
  • 7. І калі спачатку ў цябе было мала, дык з часам будзе досыць многа.
  • 8. Бо спытайся ў ранейшых родаў і паглыбіся ў назіраньні бацькоў іхніх;
  • 9. а мы - учарашнія і нічога ня ведаем, бо нашыя дні на зямлі - цень.
  • 10. Вось, яны цябе навучаць, скажуць табе і ад сэрца свайго вымавяць словы:
  • 11. ці падымаецца трысьнёг бязь вільгаці? ці расьце чарот без вады?
  • 12. Яшчэ ён у сьвежасьці сваёй і ня зрэзаны, а раней за ўсякую траву засыхае.
  • 13. Такія шляхі ўсіх, што забываюць Бога, і надзея крывадушніка загіне;
  • 14. спадзяваньне ягонае падсечана, і ўпэўненасьць ягоная - дом павука.
  • 15. Абапрэцца на дом свой і ня ўстоіць; ухопіцца за яго і не ўтрымаецца.
  • 16. Зелянее ён перад сонцам, а за сад прасьціраецца гольле ягонае;
  • 17. у крушню ўплятаюцца карані ягоныя, паміж камянямі ўрэзваюцца.
  • 18. Але калі вырвуць яго зь месца ягонага, яно адмовіцца ад яго: я ня бачыла цябе!
  • 19. Вось радасьць шляху ягонага! а зь зямлі вырастуць іншыя.
  • 20. Бачыш, Бог не адкідае беззаганнага і не падтрымлівае рук ліхадзеяў.
  • 21. Ён яшчэ напоўніць сьмехам вусны твае і губы твае радасным клікам.
  • 22. Ненавісьнікі твае апрануцца ў сорам, і намёту бязбожных ня стане.