- 1. І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў:
- 2. улада і страх у Яго; Ён творыць сьвет на вышынях Сваіх!
- 3. Ці ёсьць лік войску Ягонаму? і над кім ня ўзыходзіць сьвятло Ягонае?
- 4. І як апраўдаецца чалавек прад Богам, і як быць чыстым народжанаму жанчынай?
- 5. Вось нават месяц, і той нясьветлы, і зоркі нячыстыя прад вачыма Ягонымі.
- 6. Тым меней чалавек, які ёсьць чарвяк, і сын чалавечы, які ёсьць моль.
Ничего нет для сопоставления.