Глава 25

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
  • 1. І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў:
  • 2. улада і страх у Яго; Ён творыць сьвет на вышынях Сваіх!
  • 3. Ці ёсьць лік войску Ягонаму? і над кім ня ўзыходзіць сьвятло Ягонае?
  • 4. І як апраўдаецца чалавек прад Богам, і як быць чыстым народжанаму жанчынай?
  • 5. Вось нават месяц, і той нясьветлы, і зоркі нячыстыя прад вачыма Ягонымі.
  • 6. Тым меней чалавек, які ёсьць чарвяк, і сын чалавечы, які ёсьць моль.