- 1. Ці ведаеш ты час, калі нараджаюць дзікія козы на скалах, і ці заўважаў роды казуль?
- 2. Ці можаш разьлічыць месяцы цяжарнасьці іхняй? і ці ведаеш час родаў іхніх?
- 3. Яны згінаюцца, нараджаючы дзяцей сваіх, выкідваючы свае ношы;
- 4. дзеці іхнія ўбіраюцца ў сілу, растуць на полі, сыходзяць і не вяртаюцца да іх.
- 5. Хто пусьціў дзікага асла на волю, і хто разьвязаў повязі кулану,
- 6. якому стэп Я прызначыў домам і саланчакі - жытлішчам?
- 7. Ён сьмяецца з гарадскога шматлюдства і ня чуе крыкаў паганятага,
- 8. па горах шукае ежы сабе і ганяецца за ўсякаю зелянінаю.
- 9. Ці захоча аднарог служыць табе і ці заначуе каля ясьляў тваіх?
- 10. Ці можаш вяроўкаю прывязаць аднарога да баразны, і ці будзе ён за табою баранаваць тваё поле?
- 11. Ці паспадзяваешся на яго, таму што ў яго вялікая сіла, і ці дасі яму працу тваю?
- 12. Ці паверыш яму, што ён насеньне тваё верне і складзе на гумно тваё?
- 13. Ці ты даў прыгожыя крылы паве і перэе і пух страўсу?
- 14. Ён пакідае яйкі свае на зямлі і на пяску грэе іх,
- 15. і забывае, што нага можа раздушыць іх і польны зьвер можа растаптаць іх;
- 16. ён жорсткі да дзяцей сваіх, як бы не да сваіх, і не баіцца, што праца ягоная будзе марная,
- 17. таму што Бог ня даў яму мудрасьці і не ўдзяліў яму глузду;
- 18. а калі падымаецца на вышыню, сьмяецца з каня і вершніка ягонага.
- 19. Ці ты даў каню сілу і апрануў шыю ягоную ў грыву?
- 20. Ці можаш ты спалохаць яго, як саранчу? Храп ноздраў ягоных - жудасьць;
- 21. капае нагамі зямлю і захапляецца сілаю; ідзе насустрач зброі;
- 22. ён сьмяецца зь небясьпекі і не палохаецца і не адварочваецца ад меча;
- 23. калчан гучыць над ім, бліскае капэё і дзіда;
- 24. у парыве і лютасьці ён глытае зямлю і ня можа стаяць пры гуку трубы;
- 25. пры трубным гуку ён падае голас: гу! гу! і здалёк чуе бітву, зычныя галасы правадыроў і крык.
- 26. Ці тваёю мудрасьцю лётае каршук і кіруе крылы свае на поўдзень?
- 27. Ці па тваім слове ўзносіцца арол і кладзе на вышыні гняздо сваё?
- 28. Ён жыве на скале і начуе на зубцы ўцёсаў і на месцах недаступных;
- 29. адтуль выглядвае сабе ежу: вочы яго глядзяць далёка;
- 30. птушаняты ягоныя пэюць кроў, і дзе труп, там і ён.
- 31. І гаварыў Гасподзь далей і сказаў Ёву:
- 32. ці будзе спаборнік з Усеўладным яшчэ вучыць? Выкрывальнік Бога хай адказвае Яму.
- 33. І адказваў Ёў Госпаду, і сказаў:
- 34. вось, я нікчэмны; што буду я адказваць Табе? Руку маю кладу на вусны мае.
- 35. Аднойчы я казаў, - цяпер адказваць ня буду, нават двойчы, але болей ня буду.
Ничего нет для сопоставления.