Глава 39

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
  • 1. Ці ведаеш ты час, калі нараджаюць дзікія козы на скалах, і ці заўважаў роды казуль?
  • 2. Ці можаш разьлічыць месяцы цяжарнасьці іхняй? і ці ведаеш час родаў іхніх?
  • 3. Яны згінаюцца, нараджаючы дзяцей сваіх, выкідваючы свае ношы;
  • 4. дзеці іхнія ўбіраюцца ў сілу, растуць на полі, сыходзяць і не вяртаюцца да іх.
  • 5. Хто пусьціў дзікага асла на волю, і хто разьвязаў повязі кулану,
  • 6. якому стэп Я прызначыў домам і саланчакі - жытлішчам?
  • 7. Ён сьмяецца з гарадскога шматлюдства і ня чуе крыкаў паганятага,
  • 8. па горах шукае ежы сабе і ганяецца за ўсякаю зелянінаю.
  • 9. Ці захоча аднарог служыць табе і ці заначуе каля ясьляў тваіх?
  • 10. Ці можаш вяроўкаю прывязаць аднарога да баразны, і ці будзе ён за табою баранаваць тваё поле?
  • 11. Ці паспадзяваешся на яго, таму што ў яго вялікая сіла, і ці дасі яму працу тваю?
  • 12. Ці паверыш яму, што ён насеньне тваё верне і складзе на гумно тваё?
  • 13. Ці ты даў прыгожыя крылы паве і перэе і пух страўсу?
  • 14. Ён пакідае яйкі свае на зямлі і на пяску грэе іх,
  • 15. і забывае, што нага можа раздушыць іх і польны зьвер можа растаптаць іх;
  • 16. ён жорсткі да дзяцей сваіх, як бы не да сваіх, і не баіцца, што праца ягоная будзе марная,
  • 17. таму што Бог ня даў яму мудрасьці і не ўдзяліў яму глузду;
  • 18. а калі падымаецца на вышыню, сьмяецца з каня і вершніка ягонага.
  • 19. Ці ты даў каню сілу і апрануў шыю ягоную ў грыву?
  • 20. Ці можаш ты спалохаць яго, як саранчу? Храп ноздраў ягоных - жудасьць;
  • 21. капае нагамі зямлю і захапляецца сілаю; ідзе насустрач зброі;
  • 22. ён сьмяецца зь небясьпекі і не палохаецца і не адварочваецца ад меча;
  • 23. калчан гучыць над ім, бліскае капэё і дзіда;
  • 24. у парыве і лютасьці ён глытае зямлю і ня можа стаяць пры гуку трубы;
  • 25. пры трубным гуку ён падае голас: гу! гу! і здалёк чуе бітву, зычныя галасы правадыроў і крык.
  • 26. Ці тваёю мудрасьцю лётае каршук і кіруе крылы свае на поўдзень?
  • 27. Ці па тваім слове ўзносіцца арол і кладзе на вышыні гняздо сваё?
  • 28. Ён жыве на скале і начуе на зубцы ўцёсаў і на месцах недаступных;
  • 29. адтуль выглядвае сабе ежу: вочы яго глядзяць далёка;
  • 30. птушаняты ягоныя пэюць кроў, і дзе труп, там і ён.
  • 31. І гаварыў Гасподзь далей і сказаў Ёву:
  • 32. ці будзе спаборнік з Усеўладным яшчэ вучыць? Выкрывальнік Бога хай адказвае Яму.
  • 33. І адказваў Ёў Госпаду, і сказаў:
  • 34. вось, я нікчэмны; што буду я адказваць Табе? Руку маю кладу на вусны мае.
  • 35. Аднойчы я казаў, - цяпер адказваць ня буду, нават двойчы, але болей ня буду.