- 1. Мудры сын слухае бацькавых настаўленьняў; а насьмешнік ня слухае засьцярогаў.
- 2. Ад плоду вуснаў сваіх чалавек спажывае дабро, а душа здраднікаў закона - зло.
- 3. Хто захоўвае вусны свае, той захоўвае душу сваю, а хто шырока свой рот разьзяўляе, таму бяда.
- 4. Душа гультая жадае, але марна: а душа руплівых насыціцца.
- 5. Праведнік ненавідзіць ілжывае слова, а бязбожны сарамаціць і ганьбіць сябе.
- 6. Праўда ахоўвае беззаганнага ў дарозе, а бязбожнасьць губіць грэшнікаў.
- 7. Сёй-той выдае сябе за багатага, а ў яго нічога няма; другі сябе за беднага, а ў яго багацьця многа.
- 8. Багацьцем сваім чалавек адкупляе жыцьцё сваё, а бедны і пагрозы ня чуе.
- 9. Сьвятло праведных весела гарыць; а сьветач бязбожных тухне.
- 10. Ад пыхі паходзіць разлад, а ў тых, што раяцца, - мудрасьць.
- 11. Багацьце ад марнасьці памяншаецца, а хто зьбірае працаю, памнажае яго.
- 12. Надзея, якая доўга ня праўдзіцца, стамляе сэрца, а жаданьне, якое споўнілася, - як дрэва жыцьця.
- 13. Хто пагарджае словам, той робіць шкоду сабе; а хто баіцца запаведзі, будзе ўзнагароджаны.
- 14. Навука ў мудрага - крыніца жыцьця, якая аддаляе ад сьмерці.
- 15. Добры розум дае зычлівасьць; а дарога бязбожных цьвёрдая.
- 16. Кожны разумны дзее зь веданьнем, а немысель выстаўляе на паказ дурасьць.
- 17. Неразумны пасол трапляе ў бяду, а верны пасланец - ратунак.
- 18. Галеча і ганьба таму, хто пагарджае навукай; а хто трымаецца настаўленьня, пашанаваны будзе.
- 19. Жаданьне, якое споўнілася, - прыемнае душы; агідна неразумнаму ўхіляцца ад зла.
- 20. Хто сябруе з мудрым, будзе мудры; а хто сябруе зь неразумнымі, разбэсьціцца.
- 21. Грэшнікаў даганяе зло, а праведнікам дасца дабро.
- 22. Добры пакідае спадчыну і ўнукам, а багацьце грэшніка зьберагаецца праведнаму.
- 23. Шмат хлеба бывае і на палетку ў бедных; але маёмасьць гіне ад бяспраўя.
- 24. Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына; а хто любіць, той змалку карае яго.
- 25. Праведнік есьць да сытасьці, а жывот бязбожных церпіць нястачы.
Ничего нет для сопоставления.