Глава 36

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50
  • 1. Вось радавод Ісава, ён жа Эдом.
  • 2. Ісаў узяў сабе жонак з дачок Ханаанскіх: Аду, дачку Элона Хэтэяніна, і Алівэму, дачку Аны, сына Цывэона Эвэяніна,
  • 3. і Васэмату, дачку Ізмаіла, сястру Наваёта.
  • 4. Ада нарадзіла Ісаву Эліфаза. Васэмата нарадзіла Рагуіла,
  • 5. Алівэма нарадзіла Еуса, Еглома і Карэя. Гэта сыны Ісава, якія нарадзіліся яму ў зямлі Ханаанскай.
  • 6. І ўзяў Ісаў жонак сваіх і сыноў сваіх і дачок сваіх, і ўсіх людзей дома свайго, і статкі свае і ўсё быдла сваё, і ўсю маёмасьць сваю, якую ён набыў у зямлі Ханаанскай, і пайшоў у іншую зямлю ад аблічча Якава, брата свайго;
  • 7. бо маёмасьць іхняя была такая вялікая, што яны не маглі жыць разам, і зямля вандраваньня іхняга не ўмяшчала іх, ад мноства статкаў іхніх.
  • 8. І пасяліўся Ісаў на гары Сэір. Ісаў, ён жа Эдом.
  • 9. І вось радаслоўнік Ісава, бацькі Ідумэяў, на гары Сэір.
  • 10. Вось імёны сыноў Ісававых: Эліфаз, сын Ады, жонкі Ісававай, і Рагуіл, сын Васэматы, жонкі Ісававай.
  • 11. У Эліфаза былі сыны: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ.
  • 12. А Тамна была наложніца Эліфаза, сына Ісававага, і нарадзіла Эліфазу Амаліка. Вось сыны Ады, жонкі Ісававай.
  • 13. І вось сыны Рагуіла: Нахат і Зэрах, Шама і Міза. Гэта сыны Васэматы, жонкі Ісававай.
  • 14. І гэтыя сыны былі Алівэмы, дачкі Аны, сына Цэвэонавага, жонкі Ісававай: яна нарадзіла Ісаву Еуса, Еглома і Карэя.
  • 15. Вось старэйшыны сыноў Ісававых. Сыны Эліфаза, першародка Ісававага: старэйшына Тэман, старэйшына Амар, старэйшына Цэфо, старэйшына Кеназ,
  • 16. старэйшына Карэй, старэйшына Гатам, старэйшына Амалік. Гэтыя старэйшыны Эліфазавыя ў зямлі Эдома; гэта сыны Ады.
  • 17. Гэтыя сыны Рагуіла, сына Ісававага: старэйшына Нахат, старэйшына Зэрах, старэйшына Шама, старэйшына Міза. Гэта старэйшыны Рагуілавыя ў зямлі Эдома; гэта сыны Васэматы, жонкі Ісававай.
  • 18. Гэта сыны Алівэмы, жонкі Ісававай: старэйшына Еус, старэйшына Еглом, старэйшына Карэй. Гэта старэйшыны Алівэмы, дачкі Аны, жонкі Ісававай.
  • 19. Вось сыны Ісава, і вось старэйшыны іх. Гэта Эдом.
  • 20. Гэта сыны Сэіра Харэяніна, якія жылі ў зямлі той: Лотан, Шовал, Цывэон, Ана,
  • 21. Дышон, Эцэр і Дышан. Гэтыя старэйшыны Харэяў, сыноў Сэіра, у зямлі Эдома.
  • 22. Сыны Лотана былі: Хоры і Геман; а сястра ў Лотана: Тамна.
  • 23. Гэтыя сыны Шовала: Алван, Манахат, Эвал, Шэфо і Онам.
  • 24. Гэтыя сыны Цывэона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў цёплыя воды ў пустыні, калі пасьвіў аслоў Цывэона, бацькі свайго.
  • 25. Гэтыя дзеці Аны: Дышон і Алівэма, дачка Аны.
  • 26. Гэтыя сыны Дышона: Хэмдан, Эшбан, Ітран і Хэран.
  • 27. Гэтыя сыны Эцэра: Білган, Зааван і Акан.
  • 28. Гэтыя сыны Дышана: Уц і Аран.
  • 29. Гэтыя старэйшыны Харэяў: старэйшына Лотан, старэйшына Шовал, старэйшына Цывэон, старэйшына Ана,
  • 30. старэйшына Дышон, старэйшына Эцэр, старэйшына Дышан. Вось старэйшыны Харэяў, паводле старэйшынства іхняга ў зямлі Сэір.
  • 31. Вось цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней валадараньня цароў і сыноў Ізраілевых:
  • 32. валадарыў у Эдоме Бэла, сын Вэораў, а імя горада яго Дынгава.
  • 33. І памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Васоры.
  • 34. Памёр Ёваў, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцянаў.
  • 35. І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які разьбіў Мадыяніцянаў на полі Маава: імя горада яго Авіт.
  • 36. І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі.
  • 37. І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл з Рэхавота, што каля ракі.
  • 38. І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.
  • 39. І памёр Баал-Ханан, сын Ахбора, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада яго Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавээль, дачка Матрэды, сына Мэзагава.
  • 40. Гэтыя імёны старэйшых Ісававых, паводле плямёнаў іхніх, паводле мясьцінаў іхніх, паводле імёнаў іхніх: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт,
  • 41. старэйшына Алівэма, старэйшына Эла, старэйшына Пінон,
  • 42. старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар,
  • 43. старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія, паводле іх селішчаў, у зямлі валоданьня іхняга. Вось Ісаў, бацька Ідумэяў.