< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56

Глава 31

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Псальма Давідава. Вучэньне. Дабрашчасны, каму дараваны злачынствы, і чые грахі адшкадаваныя,
  • 2. дабрашчасны той, каму Гасподзь грахоў не залічыць, і ў чыім духу хітрыны няма!
  • 3. Калі я маўчаў, састарэлі косткі мае ад штодзённага стогну майго,
  • 4. бо дзень і ноч нада мною рука Твая цяжкая; зьнікла сьвежасьць мая, як у летнюю сушу.
  • 5. Але Я адкрыў табе грэх мой і ня ўтоіў беззаконьня майго; я сказаў: "вызнаю Госпаду злачынствы мае"; і Ты зьняў зь мяне віну грэху майго.
  • 6. За тое памоліцца Табе кожны праведнік у час адпаведны, і тады разьліва вялікай вады не дастане яго.
  • 7. Ты - маё покрыва; Ты асланяеш мяне ад скрухі, атачаеш мяне радасьцямі збавеньня.
  • 8. "Увяду цябе ў розум, настаўлю цябе на шлях, па якім табе йсьці; буду табой кіраваць, вока Маё над табою".
  • 9. "Ня будзьце, як конь, як мул бязглузды, чые храпы цугляць трэба кілзамі і аброцьцю, каб яны Табе ўпакорваліся.
  • 10. Шмат смуткаў бязбожнаму; а таго, хто на Госпада мае надзею, атачае міласьць.
  • 11. Весялецеся ў Госпадзе, цешцеся, праведныя; сьпявайце радасна ўсе, у каго шчырае сэрца.
Ничего нет для сопоставления.