- 1. Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога. Яны разбэсьціліся, нарабілі брыдоты ўсялякай: няма дабрадзейных.
- 2. Гасподзь глянуў зь нябёсаў на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць той, хто разумее, хто шукае Бога.
- 3. Усе ўхіліліся, зрабіліся аднолькава непатрэбныя; ніхто ня робіць дабра, ніхто аніводзін.
- 4. Няўжо ня ўрымсьцяцца беззаконьнікі, якія народ мой ядуць, быццам хлеб, і Госпада не заклікаюць?
- 5. Там страхам яны апантаюцца; бо Бог сярод роду праведнікаў.
- 6. Вы пасьмяяліся з думкі гаротніка, што Гасподзь - спадзяваньне ягонае.
- 7. "Хто падасьць зь Сіёна ратунак Ізраілю?" Калі Гасподзь скасуе палон народу Свайго, тады ўзрадуецца Якаў і ўзьвесяліцца Ізраіль.
Ничего нет для сопоставления.