- 1. Малітва Давідава. Пачуй, Госпадзе, праўду маю, уважы скарзе маёй, прымі мальбу з вуснаў неманлівых!
- 2. Ад аблічча Твайго хай будзе мне суд; хай паглядзяць вочы Твае на справядлівасьць.
- 3. Ты праверыў сэрца маё, ноччу мяне наведаў, выпрабаваў мяне, і не знайшоў анічога; ад думак маіх не адступаюцца вусны мае.
- 4. У дзеях людзскіх, па слове вуснаў Тваіх, я ахоўваў сябе ад шляхоў прыгнятальніка.
- 5. Умацуй мае крокі на дарогах Сваіх, хай ногі мае не пахіснуцца.
- 6. Да Цябе заклікаю, бо Ты пачуеш мяне, Божа; прыхілі Тваё вуха да мяне, пачуй словы мае.
- 7. Пакажы Тваю літасьць дзівосную; Ратаўнік тых, што на Цябе спадзяюцца, ад тых, што супрацівяцца правіцы Тваёй;
- 8. ахавай мяне, як вока; у цяні Тваіх крылаў аслані мяне
- 9. ад бязбожных, што на мяне нападаюць, - ад ворагаў душы маёй, што абступілі мяне:
- 10. яны замкнуліся ў тлушчы сваім, пагардліва гавораць вуснамі сваімі.
- 11. На кожным кроку нашым цяпер абступаюць нас; напружылі вочы свае, каб скінуць мяне на зямлю;
- 12. яны падобныя на ільва, што прагне здабычы, падобныя на ільвяня, што сядзіць у схованцы.
- 13. Паўстань, Госпадзе, папярэдзь іх, скінь іх. Выбаві душу маю ад бязбожнага мечам Тваім,
- 14. ад людзей - рукою Тваёю, Госпадзе, ад людзей сьвету, чыя доля, у гэтым жыцьці, чыё чэрава Ты напаўняеш са скарбонак Тваіх; сыны іхнія сытыя, і рэшту пакінуць дзецям сваім.
- 15. А я ў праўдзе буду глядзець на аблічча Тваё; прачнуўшыся, буду насычацца вобразам Тваім.
Ничего нет для сопоставления.