- 1. Залатая песьня Давідава. Барані мяне, Божа; бо я на Цябе спадзяюся.
- 2. Я сказаў Госпаду: Ты Гасподзь мой; даброты мае Табе не патрэбныя.
- 3. Да сьвятых на зямлі і да дзівосных Тваіх - да іх уся зычлівасьць мая.
- 4. Хай памножацца смуткі ў тых, што цякуць да бога чужога; я ня вылью крывавых ахвяраў іхніх, і не спамяну іх імёнаў вуснамі маімі.
- 5. Гасподзь - частка спадчыны маёй і чары маёй. Ты трымаеш долю маю.
- 6. Межы мае прайшлі па цудоўных мясьцінах, і спадчына мая мне прыемная.
- 7. Дабраслаўлю Госпада, Які навучыў мяне; нават і ноччу ўшчувае мяне нутрына мая.
- 8. Заўсёды перад сабою я Госпада бачыў, бо Ён праваруч мяне; не пахіснуся.
- 9. Таму ўзрадавалася сэрца маё; і ўзьвесяліўся мой язык; нават і цела маё супакоіцца ў спадзяваньні;
- 10. бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне.
- 11. Ты пакажаш мне шлях жыцьцёвы: паўната радасьці прад абліччам Тваім, шчасьце ў правіцы Тваёй навечна.
Ничего нет для сопоставления.