< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51

Глава 21

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Кіроўцу хору. На золку. Псальма Давідава.
  • 2. Божа мой! Божа мой! нашто Ты пакінуў мяне? Далёкія словы крыку майго ад ратунку майго.
  • 3. Божа мой! я клічу ўдзень - і Ты не аказваешся, уначы - і няма мне супакаеньня.
  • 4. Але Ты, Сьвяты, жывеш сярод пахвалаў Ізраіля.
  • 5. На Цябе спадзяваліся нашы бацькі; спадзяваліся, і Ты вызваляў іх,
  • 6. да Цябе заклікалі яны, і былі ратаваныя; на Цябе спадзяваліся, і ня былі пасаромленыя.
  • 7. А я чарвяк, а не чалавек, зьнявага ў людзей і пагарда ў народзе.
  • 8. Усе, хто бачыць мяне, клянуць мяне; кажуць вуснамі, галавою ківаюць:
  • 9. "ён спадзяваўся на Госпада; хай вызваліць яго, хай уратуе, калі ён даспадобы Яму".
  • 10. Але Ты вывеў мяне з улоньня матчынага; уклаў у мяне надзею каля грудзей маці маёй.
  • 11. Табе я даручаны ад нараджэньня; ад улоньня маці маёй Ты - мой Бог.
  • 12. Не адыходзь ад мяне, бо блізіцца скруха, а памочніка няма.
  • 13. Многа цялят абступілі мяне, тлустыя Васанскія акружылі мяне;
  • 14. разьзявілі пашчу сваю на мяне, як леў, які прагне здабычы і рыкае.
  • 15. Я разьліўся, нібы вада; усе косткі мае рассыпаліся; сэрца маё, быццам воск, зрабілася, растала ў нутрыне маёй.
  • 16. Моц мая высахла, як чарапок; язык мой прыліп да гартані маёй, і Ты зьвёў мяне ў пыл сьмяротны.
  • 17. Бо сабакі мяне атачылі, хэўра злыдняў мяне абступіла, прабілі рукі мае і ногі мае;
  • 18. можна было палічыць усе косткі мае, а яны дзівяцца, робяць зь мяне відовішча,
  • 19. дзеляць рызы мае між сабою; і за адзежу маю кідаюць жэрабя.
  • 20. Але Ты, Госпадзе, не адыходзь ад мяне; сіла мая! пасьпяшайся мне на дапамогу;
  • 21. душу маю аслані ад меча і ад сабак самотную маю;
  • 22. уратуй мяне ад ільвінае пашчы і ад рагоў аднарогаў, пачуўшы, выратуй мяне.
  • 23. Буду абвяшчаць імя Тваё братам маім, славіць буду Цябе на сходзе.
  • 24. Вы, што баіцеся Госпада! Усхвалеце Яго. Увесь род Якаваў! праславі Яго. Хай баіцца Яго ўвесь род Ізраілеў!
  • 25. Бо Ён не пагрэбаваў скрухаю спрагненага і не адцураўся яе, і ня ўхіліў ад яго аблічча Свайго, а пачуў яго, калі той паклікаў Яго.
  • 26. Табе хвала мая на сходзе вялікім; спраўджу свае абяцаньні перад тымі, хто баіцца Яго.
  • 27. Хай ядуць бедныя і насычаюцца; хай уславяць Госпада тыя, што шукаюць Яго; хай жывуць сэрцы вашыя векапомна!
  • 28. Схамянуцца і да Госпада вернуцца ўсе канцы зямлі, і схіляцца прад Табою ўсе плямёны язычнікаў,
  • 29. бо Гасподняе ёсьць царства, і Ён - Уладар над народамі.
  • 30. Будуць есьці і пакланяцца ўсе сытыя на зямлі; схіляцца прад Ім усе, што сыходзяць у тло і ня могуць захаваць жыцьця свайго.
  • 31. І нашчадкі служыцьмуць Яму, і будуць звацца Гасподнімі вечна,
  • 32. прыйдуць і абвяшчацьмуць праўду Ягоную людзям, якія народзяцца, якіх стварыў Гасподзь.
Ничего нет для сопоставления.