- 1. Кіроўцу хору. Раба Гасподняга Давіда.
- 2. Грэшнасьць бязбожніка гаворыць у сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі,
- 3. бо ягоныя вочы лісьлівяць яму, быццам шукаюць віну, каб зьненавідзець яе;
- 4. словы з вуснаў ягоных - няпраўда і хітрына; ня хоча ён быць мудрым, каб рабіць дабро.
- 5. Несправядлівасьць намышляе ён на пасьцелі сваёй, на благі становіцца шлях, ня грэбуе злом.
- 6. Госпадзе! ласка Твая да нябёсаў, праўда Твая пад хмары!
- 7. Праўда Твая - як горы Божыя, і суды Твае - бездань вялікая! Людзей і быдла захоўваеш Ты, Госпадзе!
- 8. Якая каштоўная ласка Твая, Божа! Сынам чалавечым у цені крылаў Тваіх спакойна;
- 9. наядаюцца сытасьцю дома Твайго, і з плыні слодычаў Тваіх Ты выпойваеш іх,
- 10. бо ў Табе крыніца жыцьця; у сьвятле Тваім мы бачым сьвятло.
- 11. Пашыры ласку Тваю на тых, што Цябе ведаюць, і праўду Тваю на людзей, шчырых сэрцам,
- 12. хай не наступіць на мяне нага гардзеі, і рука грэшніка хай не прагоніць мяне.
- 13. Там упалі беззаконьнікі, скінутыя, і ня могуць устаць.
Ничего нет для сопоставления.