- 1. Кіроўцу хору. Вучэньне Давідава.
- 2. пасьля таго, як прыходзіў Доік Ідумэянін, і данёс Саўлу, і сказаў яму, што Давід прыйшоў у дом Ахімэлэхаў.
- 3. Чаго хвалішся злачынствам, магутны? Ласка Божая заўжды са мною;
- 4. твой язык наклікае пагібель; як брытва навостраная ён у цябе, падступнік!
- 5. Ты болей любіш зло, чым дабро, а няпраўду болей за праўду казаць;
- 6. ты любіш усякія шкадлівыя словы, язык аблудны.
- 7. За гэта Бог зруйнуе цябе дарэшты, выкіне цябе і вырве цябе зь сялібы тваёй і корань твой зь зямлі жывых.
- 8. Убачаць праведнікі і напалохаюцца; пасьмяюцца зь іх і скажуць:
- 9. вось чалавек, які ня ў Богу закладваў цьвярдыню сваю, а спадзяваўся на мностьва багацьця свайго, мацаваўся ў злачынстве сваім.
- 10. А я, як аліва зялёная, у доме Божым; і надзею кладу на міласьць Божую на векі вечныя,
- 11. вечна буду славіць Цябе за тое, што Ты ўчыніў, і на Тваё спадзявацца імя, бо яно добрае перад сьвятымі Тваімі.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 51