< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96

Глава 71

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Пра Саламона. Псальма Давідава. Божа! даруй цару Твой суд і сыну цара Тваю праўду,
  • 2. няхай судзіць людзей Тваіх справядліва і ўбогіх Тваіх на судзе;
  • 3. няхай прынясуць горы мір людзям і пагоркі праўду;
  • 4. няхай судзіць убогіх народу, няхай выратуе сыноў убогага, і суйме прыгнятальніка, -
  • 5. і будуць баяцца Цябе, пакуль будуць сонца і месяц, у роды родаў.
  • 6. Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг, як кроплі, што арашаюць зямлю;
  • 7. У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц:
  • 8. ён будзе валадарыць ад мора да мора і ад ракі да краёў зямлі;
  • 9. упадуць перад ім жыхары пустыняў, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл;
  • 10. цары Тарсіса і выспаў даніну яму паднясуць; цары Аравіі і Савы дары паднясуць;
  • 11. і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму;
  • 12. бо вызваліць ён убогага, што галосіць, і прыгнечанага, што дапамогі ня мае,
  • 13. умілажаліцца з гаротніка ўбогага, і душы гаротнікаў уратуе;
  • 14. ад хітрыны і гвалту вызваліць душы іхнія, і каштоўнаю будзе кроў перад вачыма ягонымі;
  • 15. і будзе жыць, і будуць даваць яму золата Аравіі, і будуць маліцца за яго няспынна, кожнага дня дабраслаўляць яго;
  • 16. на зямлі будзе шчодрае збожжа, наверсе гор; і плады ягоныя захвалююцца, быццам лес на Ліване, і ў гарадах размножацца людзі, як трава на зямлі;
  • 17. будзе імя ягонае дабраславёнае навечна; пакуль сонца жыве, будзе перадавацца імя ягонае; і дабраславяцца ў ім усе плямёны зямныя, усе народы будуць злагоджваць яго.
  • 18. Дабраславёны Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў, адзіны, Хто творыць цуды,
  • 19. і дабраславёнае імя славы Ягонае навечна, і напоўніцца славаю Яго ўся зямля. Амін і амін.
  • 20. Скончыліся малітвы Давіда, сына Ясэевага.
Ничего нет для сопоставления.