- 1. I адразу ранiцай зрабiлi нараду
першасвятары са старэйшынамi i кнiжнiкамi, i ўвесь сiнедрыён,
i, звязаўшы Iiсуса, павялi i аддалi Пiлату. - 2. I запытаў Яго Пiлат: Ты Цар Iудзейскi?
Ён жа сказаў яму ў адказ: ты кажаш. - 3. I абвінавачвалi Яго першасвятары ў многім.
- 4. Пiлат жа зноў запытаў Яго, кажучы: Ты нiчога не адказваеш?
глядзi, колькi супраць Цябе сведчаць. - 5. Iiсус жа больш нiчога не адказваў,
так што Пiлат здзiўляўся. - 6. На кожнае ж свята
адпускаў iм аднаго вязня, за якога прасiлi. - 7. Быў жа адзiн нехта, званы Варава,
зняволены з саўдзельнiкамi сваiмi,
якiя пад час бунту ўчынiлi забойства. - 8. I натоўп пачаў крычаць і прасiць Пiлата
аб тым, што ён заўсёды рабiў для iх. - 9. Пiлат жа адказаў iм, гаворачы:
хочаце, адпушчу вам Цара Iудзейскага? - 10. Бо ведаў, што па зайздрасцi выдалi Яго першасвятары.
- 11. Але першасвятары падбухторылi натоўп прасіць,
каб лепш адпусцiў iм Вараву. - 12. Пiлат жа зноў сказаў iм у адказ:
а што хочаце, каб я зрабiў з Тым,
Каго вы называеце Царом Iудзейскiм? - 13. Яны ж зноў закрычалi: распнi Яго!
- 14. Пiлат сказаў iм: якое ж зло Ён учынiў?
А яны яшчэ мацней закрычалi: распнi Яго! - 15. Тады Пiлат: хочучы дагадзiць натоўпу, адпусцiў iм Вараву,
а Iiсуса, пасля бiчавання, аддаў на распяцце. - 16. Воiны ж адвялi Яго ўсярэдзiну двара, гэта значыць, у прэторыю,
i склікаюць увесь полк, - 17. i апранаюць Яго ў багранiцу,
i, сплёўшы цярновы вянец, ускладаюць на Яго; - 18. i пачалi вiтаць Яго: радуйся, Цару Iудзескi!
- 19. I бiлi Яго па галаве кiем,
i плявалi на Яго,
i, становячыся на каленi, кланялiся Яму. - 20. I калi наглумiлiся з Яго,
знялi з Яго багранiцу
i апранулi Яго ў адзежу Ягоную;
i выводзяць Яго, каб распяць Яго. - 21. I прымушаюць прахожага нейкага Сiмана Кiрынеянiна,
якi iшоў з поля,
бацьку Аляксандра i Руфа,
несці крыж Яго. - 22. I прыводзяць Яго на месца Галгофу,
што значыць: "месца чэрапа". - 23. I давалi Яму пiць вiно са смiрнаю,
але Ён не ўзяў. - 24. I тыя, што распiналi Яго, дзялiлi адзежу Яго,
кiдаючы жэрабя на яе, каму што ўзяць. - 25. Была ж трэцяя гадзiна,
i распялi Яго. - 26. I быў зроблены надпiс вiны Яго: Цар Iудзейскi.
- 27. I з Iм распiнаюць двух разбойнiкаў,
аднаго справа, а другога злева ад Яго. - 28. I збылося Пiсанне, якое кажа,
"i да злачынцаў залiчаны". - 29. I тыя, што праходзiлi мiма, зневажалi Яго,
кiваючы галовамi сваiмi i кажучы:
гэй! Ты, што разбураеш храм i за тры днi будуеш! - 30. уратуй Самога Сябе i сыдзi з крыжа.
- 31. Гэтаксама i першасвятары з кнiжнiкамi,
насмiхаючыся, адзiн аднаму казалi:
iншых ратаваў, а Сябе не можа ўратаваць. - 32. Хрыстос, Цар Iзраiлеў,
няхай сыдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылi,
i ўверавалі ў Яго.
I распятыя з Iм ганьбілi Яго. - 33. Калі ж надышла шостая гадзiна, цемра настала па ўсёй зямлi
да гадзiны дзевятай. - 34. I ў дзевятай гадзiне ўскрыкнуў Iiсус моцным голасам,
кажучы: Элаi, Элаi! ламма савахфанi?
што азначае: "Божа мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакiнуў?" - 35. I некаторыя з тых, што стаялi там, чуючы гэта,
казалi: вось, Iлiю клiча. - 36. А адзiн пабег, намачыў губку воцатам
i, насадзiўшы на кiй, даваў Яму пiць,
кажучы: чакайце, пабачым,
цi прыйдзе Iлiя зняць Яго. - 37. Iiсус жа, ускрыкнуўшы моцна, спусціў дух.
- 38. I завеса ў храме разадралася напалам
ад верху да нiзу. - 39. Сотнiк жа, якi стаяў насупраць Яго
i бачыў, што Ён, так ускрыкнуўшы, спусціў дух,
сказаў: сапраўды Чалавек Гэты быў Сын Божы. - 40. Былi i жанчыны, што глядзелi здалёк,
сярод iх была Марыя Магдалiна,
i Марыя, мацi Iакава Меншага i Iасii,
i Саламiя, - 41. якія і тады, калi Ён быў у Галiлеi,
хадзiлi за Iм i служылi Яму;
i iншыя многiя, што прыйшлi разам з Iм у Iерусалiм. - 42. I калi ўжо настаў вечар, —
паколькі была пятнiца,
гэта значыць, пярэдадзень суботы, — - 43. прыйшоў Iосiф, што з Арымафеi,
паважаны саветнiк,
якi i сам чакаў Царства Божага,
i, адважыўшыся, увайшоў да Пiлата
i прасiў цела Iiсусава. - 44. Пiлат жа здзiвiўся, што Ён ужо памёр;
i, паклiкаўшы сотнiка, спытаў яго: цi даўно памёр? - 45. I, даведаўшыся ад сотнiка,
аддаў цела Iосiфу. - 46. Ён, купiўшы плашчанiцу
i, зняўшы Яго, абвiў плашчанiцаю
i паклаў Яго ў магiлу, што была высечана ў скале,
i прывалiў камень да дзвярэй магiлы. - 47. Марыя ж Магдалiна i Марыя Iасiева глядзелi,
дзе Яго паклалi.
Ничего нет для сопоставления.