Глава 15

  • 1. I адразу ранiцай зрабiлi нараду
    першасвятары са старэйшынамi i кнiжнiкамi, i ўвесь сiнедрыён,
    i, звязаўшы Iiсуса, павялi i аддалi Пiлату.
  • 2. I запытаў Яго Пiлат: Ты Цар Iудзейскi?
    Ён жа сказаў яму ў адказ: ты кажаш.
  • 3. I абвінавачвалi Яго першасвятары ў многім.
  • 4. Пiлат жа зноў запытаў Яго, кажучы: Ты нiчога не адказваеш?
    глядзi, колькi супраць Цябе сведчаць.
  • 5. Iiсус жа больш нiчога не адказваў,
    так што Пiлат здзiўляўся.
  • 6. На кожнае ж свята
    адпускаў iм аднаго вязня, за якога прасiлi.
  • 7. Быў жа адзiн нехта, званы Варава,
    зняволены з саўдзельнiкамi сваiмi,
    якiя пад час бунту ўчынiлi забойства.
  • 8. I натоўп пачаў крычаць і прасiць Пiлата
    аб тым, што ён заўсёды рабiў для iх.
  • 9. Пiлат жа адказаў iм, гаворачы:
    хочаце, адпушчу вам Цара Iудзейскага?
  • 10. Бо ведаў, што па зайздрасцi выдалi Яго першасвятары.
  • 11. Але першасвятары падбухторылi натоўп прасіць,
    каб лепш адпусцiў iм Вараву.
  • 12. Пiлат жа зноў сказаў iм у адказ:
    а што хочаце, каб я зрабiў з Тым,
    Каго вы называеце Царом Iудзейскiм?
  • 13. Яны ж зноў закрычалi: распнi Яго!
  • 14. Пiлат сказаў iм: якое ж зло Ён учынiў?
    А яны яшчэ мацней закрычалi: распнi Яго!
  • 15. Тады Пiлат: хочучы дагадзiць натоўпу, адпусцiў iм Вараву,
    а Iiсуса, пасля бiчавання, аддаў на распяцце.
  • 16. Воiны ж адвялi Яго ўсярэдзiну двара, гэта значыць, у прэторыю,
    i склікаюць увесь полк,
  • 17. i апранаюць Яго ў багранiцу,
    i, сплёўшы цярновы вянец, ускладаюць на Яго;
  • 18. i пачалi вiтаць Яго: радуйся, Цару Iудзескi!
  • 19. I бiлi Яго па галаве кiем,
    i плявалi на Яго,
    i, становячыся на каленi, кланялiся Яму.
  • 20. I калi наглумiлiся з Яго,
    знялi з Яго багранiцу
    i апранулi Яго ў адзежу Ягоную;
    i выводзяць Яго, каб распяць Яго.
  • 21. I прымушаюць прахожага нейкага Сiмана Кiрынеянiна,
    якi iшоў з поля,
    бацьку Аляксандра i Руфа,
    несці крыж Яго.
  • 22. I прыводзяць Яго на месца Галгофу,
    што значыць: "месца чэрапа".
  • 23. I давалi Яму пiць вiно са смiрнаю,
    але Ён не ўзяў.
  • 24. I тыя, што распiналi Яго, дзялiлi адзежу Яго,
    кiдаючы жэрабя на яе, каму што ўзяць.
  • 25. Была ж трэцяя гадзiна,
    i распялi Яго.
  • 26. I быў зроблены надпiс вiны Яго: Цар Iудзейскi.
  • 27. I з Iм распiнаюць двух разбойнiкаў,
    аднаго справа, а другога злева ад Яго.
  • 28. I збылося Пiсанне, якое кажа,
    "i да злачынцаў залiчаны".
  • 29. I тыя, што праходзiлi мiма, зневажалi Яго,
    кiваючы галовамi сваiмi i кажучы:
    гэй! Ты, што разбураеш храм i за тры днi будуеш!
  • 30. уратуй Самога Сябе i сыдзi з крыжа.
  • 31. Гэтаксама i першасвятары з кнiжнiкамi,
    насмiхаючыся, адзiн аднаму казалi:
    iншых ратаваў, а Сябе не можа ўратаваць.
  • 32. Хрыстос, Цар Iзраiлеў,
    няхай сыдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылi,
    i ўверавалі ў Яго.
    I распятыя з Iм ганьбілi Яго.
  • 33. Калі ж надышла шостая гадзiна, цемра настала па ўсёй зямлi
    да гадзiны дзевятай.
  • 34. I ў дзевятай гадзiне ўскрыкнуў Iiсус моцным голасам,
    кажучы: Элаi, Элаi! ламма савахфанi?
    што азначае: "Божа мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакiнуў?"
  • 35. I некаторыя з тых, што стаялi там, чуючы гэта,
    казалi: вось, Iлiю клiча.
  • 36. А адзiн пабег, намачыў губку воцатам
    i, насадзiўшы на кiй, даваў Яму пiць,
    кажучы: чакайце, пабачым,
    цi прыйдзе Iлiя зняць Яго.
  • 37. Iiсус жа, ускрыкнуўшы моцна, спусціў дух.
  • 38. I завеса ў храме разадралася напалам
    ад верху да нiзу.
  • 39. Сотнiк жа, якi стаяў насупраць Яго
    i бачыў, што Ён, так ускрыкнуўшы, спусціў дух,
    сказаў: сапраўды Чалавек Гэты быў Сын Божы.
  • 40. Былi i жанчыны, што глядзелi здалёк,
    сярод iх была Марыя Магдалiна,
    i Марыя, мацi Iакава Меншага i Iасii,
    i Саламiя,
  • 41. якія і тады, калi Ён быў у Галiлеi,
    хадзiлi за Iм i служылi Яму;
    i iншыя многiя, што прыйшлi разам з Iм у Iерусалiм.
  • 42. I калi ўжо настаў вечар, —
    паколькі была пятнiца,
    гэта значыць, пярэдадзень суботы, —
  • 43. прыйшоў Iосiф, што з Арымафеi,
    паважаны саветнiк,
    якi i сам чакаў Царства Божага,
    i, адважыўшыся, увайшоў да Пiлата
    i прасiў цела Iiсусава.
  • 44. Пiлат жа здзiвiўся, што Ён ужо памёр;
    i, паклiкаўшы сотнiка, спытаў яго: цi даўно памёр?
  • 45. I, даведаўшыся ад сотнiка,
    аддаў цела Iосiфу.
  • 46. Ён, купiўшы плашчанiцу
    i, зняўшы Яго, абвiў плашчанiцаю
    i паклаў Яго ў магiлу, што была высечана ў скале,
    i прывалiў камень да дзвярэй магiлы.
  • 47. Марыя ж Магдалiна i Марыя Iасiева глядзелi,
    дзе Яго паклалi.