- 1. Слова Госпада, якое было Ерамію пра Філістымлян, перш чым фараон разьбіў Газу.
- 2. Так кажа Гасподзь: вось, падымаюцца воды з поўначы і зробяцца патокам павадкавым, і затопяць зямлю і ўсё, што напаўняе яе, горад і жыхароў яго; тады залямантуюць людзі, і загалосяць усе насельнікі краіны.
- 3. Ад шумнага тупату капытоў дужых коней ягоных, ад стукату калясьніц ягоных, бацькі не азірнуцца на дзяцей сваіх, бо рукі ў іх апусьцяцца
- 4. ад таго дня, які прыйдзе зьнішчыць усіх Філістымлян, адабраць у Тыра і Сідона ўсіх астатніх памочнікаў, бо Гасподзь спустошыць Філістымлян, рэшту горада Кафтора.
- 5. Аблысела Газа, гіне Аскалон, рэшта даліны іхняй.
- 6. Дакуль будзеш сячы іх, о, мечу Гасподні! дакуль ты ня ўрымсьцішся? вярніся ў похвы твае, перастань і супакойся.
- 7. Але як табе супакоіцца, калі Гасподзь даў загад супроць Аскалона і супроць берагу марскога? туды Ён скіраваў яго.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Ерамiя > Глава 47