- 1. Што да ідалаахвярнага, дык мы ведаем, бо мы ўсе маем розум. Але розум надзімае, а любоў навучае.
- 2. Хто думае, што ён ведае нешта, той нічога яшчэ ня ведае так, як трэба ведаць;
- 3. а хто любіць Бога, таму дадзена разуменьне празь Яго.
- 4. І гэтак пра спажываньне ідалаахвярнага мы ведаем, што ідал у сьвеце нішто, і што няма іншага Бога, апрача Адзінага.
- 5. Бо, хоць і ёсьць так званыя божышчы, хай то на небе, хай на зямлі, - бо ёсьць шмат багоў і валадароў шмат, -
- 6. але ў нас адзін Бог Айцец, зь Якога ўсё, і мы для Яго, і адзін Гасподзь Ісус Хрыстос, празь Якога ўсё, і мы празь Яго.
- 7. Але ня ўсе маюць такое разуменьне: некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, якое прызнае ідалаў, ядуць ідалаахвярнае як ахвяры ідальскія, і сумленьне іхняе, як што ёсьць нямоглае, апаганьваецца.
- 8. Ежа не набліжае нас да Бога: бо, ці мы ямо, нічога не набываем; ці не ямо, нічога ня трацім.
- 9. Пільнуйцеся, аднак, каб гэтая свабода вашая ня спрычыніла падзеньня нямоглых.
- 10. Бо, калі хто-небудзь убачыць, што ты, маючы разуменьне, сядзіш за сталом у капішчы, дык сумленьне ягонае, як нямоглага, ці ж не падахвоціць яго есьці ідалаахвярнае?
- 11. І ад разуменьня твайго загіне нямоглы брат, за якога памёр Хрыстос.
- 12. А зграшаючы так супроць братоў і ранячы нямоглае сумленьне іхняе, вы грашыце супроць Хрыста.
- 13. І таму, калі ежа спакушае брата майго, ня буду есьці мяса вавек, каб не спакушаць брата майго.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Новы Запавет > 1-е Карынфянаў > Глава 8