- 1. А зьбіраючы для сьвятых, рабеце так, як я ўстанавіў у цэрквах Галятыйскіх;
- 2. у першы дзень тыдня кожны з вас хай адкладвае ў сябе і ашчаджае, колькі дазваляе яму дастатак, каб не рабіць збораў, калі я прыйду.
- 3. А як прыйду, дык, каго вы выбераце, тых пашлю зь пісьмамі, каб даставілі ваш дар у Ерусалім.
- 4. А калі і мне прыстойна будзе выправіцца, дык яны са мною пойдуць.
- 5. Я прыйду да вас, калі прайду Македонію; бо я іду цераз Македонію.
- 6. А ў вас, можа стацца, пажыву, або і перазімую, каб вы мяне правялі, куды пайду.
- 7. Бо я не хачу бачыцца з вамі цяпер мімаходзь, а спадзяюся прабыць у вас колькі часу, калі Гасподзь дазволіць.
- 8. А ў Эфэсе я прабуду да Пяцідзясятніцы,
- 9. бо мне адчынены вялікія і шырокія дзьверы, і праціўнікаў многа.
- 10. Калі ж прыйдзе да вас Цімафей, глядзеце, каб ён быў у вас убясьпечаны; бо ён чыніць справу Гасподнюю, як і я.
- 11. Таму хай ніхто ім не пагардзіць, а праводзьце яго зь мірам, каб ён прыйшоў да мяне; бо я чакаю яго з братамі.
- 12. А што да брата Апалоса, я вельмі прасіў яго, каб ён з братамі пайшоў да вас; але ён ніяк не хацеў ісьці сёньня, а прыйдзе, калі яму будзе спорна.
- 13. Чувайце, стойце ў веры, будзьце мужныя, цьвёрдыя;
- 14. усё ў вас няхай будзе зь любоўю.
- 15. Прашу вас, браты, вы ведаеце, сямейства Сьцяпанавае, што яно ёсьць пачатак Ахаіі, і што яны прысьвяцілі сябе служэньню сьвятым;
- 16. будзьце ж і вы пачцівыя да такіх і да кожнага, хто пасабляе і працуе.
- 17. Я рады прыходу Сьцяпана, Фартуната і Ахаіка: яны бо адшкадавалі мне вашу адсутнасьць,
- 18. бо яны мой і ваш дух супакоілі. Шануйце такіх.
- 19. Вітаюць вас цэрквы Асійскія; вітаюць вас рупліва ў Госпадзе Акіла і Прыскіла з хатняю іхняю царквою.
- 20. Вітаюць вас, усе браты. Вітайце адзін аднаго сьвятым цалаваньнем.
- 21. Маё Паўлава вітаньне сваёю рукою.
- 22. Хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста, анафэма; маранафа.
- 23. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі,
- 24. і любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Ісусе. Амін.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Новы Запавет > 1-е Карынфянаў > Глава 16