< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51

Глава 5

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Кіроўцу хору. На духавых. Псальма Давідава.
  • 2. Пачуй, Госпадзе, словы мае, зразумей мае помыслы.
  • 3. Дай увагі енку скаргі маёй, Цару мой і мой Божа! Я малюся Табе.
  • 4. Госпадзе! раніцай голас пачуй мой, - раніцай стану прад Табою і буду чакаць.
  • 5. Бо Ты, Божа, беззаконьняў ня любіш; ліхадзей пры Табе не аселіцца;
  • 6. бязбожнікі прад вачыма Тваімі ня выстаяць: Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў.
  • 7. Ты загубіш усіх ашуканцаў; крыважэрцамі і падступнымі Гасподзь пагарджае.
  • 8. А я, зь вялікай ласкі Тваёй, увайду ў харомы Твае, пакланюся храму сьвятому твайму богабаязна.
  • 9. Госпадзе! вядзі мяне па дарозе ў праўдзе Тваёй, на супастатаў маіх; спрастуй перада мною дарогу Тваю.
  • 10. Бо ў іх вуснах праўды няма: сэрца іхняе - згубнасьць, горла іхняе - дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком сваім.
  • 11. Асудзі іх, Божа! Няхай прападуць ад намыслаў сваіх; за ліхадзействы вялікія адкінь іх, бо яны ўзбунтаваліся на Цябе.
  • 12. А ўсе, хто на Цябе спадзяецца, будуць радавацца вечна; і Ты будзеш іх асланяць; і будуць хваліцца Табою тыя, хто любіць імя Тваё.
  • 13. Дабраслаўляеш Ты, Госпадзе, праведніка; упадабаньнем, нібы шчытом, ахінаеш яго.
Ничего нет для сопоставления.