- 1. Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. На музычным інструмэньце Аламот. Песьня.
- 2. Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі памочнік у нягодах.
- 3. Таму не ўбаімся, хоць бы зямля здрыганулася і горы рушыліся б у сэрцы мораў.
- 4. Хай шумяць, уздымаюцца воды іх, трасуцца горы ад хваляваньня іх.
- 5. Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга.
- 6. Бог сярод яго; ён не пахісьнецца: Бог дапаможа яму з самае раніцы.
- 7. Зашумелі народы; пахіснуліся царствы: а Ён голас падаў Свой, і растала зямля.
- 8. Гасподзь сілы з намі, Бог Якава заступнік наш.
- 9. Прыйдзеце і пабачце дзеі Гасподнія, - якія ўчыніў Ён на зямлі спусташэньні:
- 10. спыняючы войны да краю зямлі, зламаў лук і струшчыў дзіду, калясьніцы спаліў вагнём.
- 11. Спынецеся і ўведайце, што Я - Бог: буду праслаўлены сярод народаў, праслаўлены на зямлі.
- 12. Гасподзь сілы з намі, заступнік наш Бог Якава.
Ничего нет для сопоставления.