Глава 45

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70
  • 1. Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. На музычным інструмэньце Аламот. Песьня.
  • 2. Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі памочнік у нягодах.
  • 3. Таму не ўбаімся, хоць бы зямля здрыганулася і горы рушыліся б у сэрцы мораў.
  • 4. Хай шумяць, уздымаюцца воды іх, трасуцца горы ад хваляваньня іх.
  • 5. Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга.
  • 6. Бог сярод яго; ён не пахісьнецца: Бог дапаможа яму з самае раніцы.
  • 7. Зашумелі народы; пахіснуліся царствы: а Ён голас падаў Свой, і растала зямля.
  • 8. Гасподзь сілы з намі, Бог Якава заступнік наш.
  • 9. Прыйдзеце і пабачце дзеі Гасподнія, - якія ўчыніў Ён на зямлі спусташэньні:
  • 10. спыняючы войны да краю зямлі, зламаў лук і струшчыў дзіду, калясьніцы спаліў вагнём.
  • 11. Спынецеся і ўведайце, што Я - Бог: буду праслаўлены сярод народаў, праслаўлены на зямлі.
  • 12. Гасподзь сілы з намі, заступнік наш Бог Якава.