- 1. Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давідава.
- 2. Няўжо-такі праўду вы кажаце, судзьдзі, няўжо справядліва судзіце, сыны чалавечыя?
- 3. Пакідаеце крыўды на сэрцы, кладзяце на вагі злачынствы рук вашых на зямлі.
- 4. З нараджэньня свайго адступіліся вы, бязбожныя; ад улоньня маці сваёй заблудзіліся, кажучы ману.
- 5. Яд у іх - нібыта яд зьмяіны, як атрута гадзюкі глухое, што вушы свае затуляе
- 6. і ня чуе голасу заклінача, самага спраўнага ў заклёнах.
- 7. Божа! скрышы ім зубы ў іхніх вуснах; разьбі, Госпадзе, сківіцы львам!
- 8. Няхай зьнікнуць, як вада цякучая; калі напнуць стрэлы, хай яны паламаюцца.
- 9. Няхай счэзнуць, як сьлімак, які ў сьлізі сваёй распускаецца; няхай сонца ня бачаць, як скідзень у жанчыны.
- 10. Пакуль гаршкі вашы пачуюць распалены цёрн, - няхай вецер яго разьнясе, ці сьвежае, а ці спаленае!
- 11. А праведны ўсьцешыцца; помсту пабачыўшы, у крыві бязбожнага ступакі ён абмые!
- 12. І скажа чалавек: "Сапраўды ёсьць плод справядліваму! Сапраўды ёсьць Бог - судзьдзя на зямлі!"
Ничего нет для сопоставления.