Глава 2

  • Закрыть сопоставления
  • 1. А на трэці дзень было вяселле ў Кане Галілейскай,
    i Маці Іісусава была там.
  • 2. Запрошаны таксама быў Іісус i вучні Яго на вяселле.
  • 3. I калі не хапіла віна,
    Маці Іісусава кажа Яму: віна не маюць.
  • 4. Кажа ёй Іісус: што Мне i Табе, Жанчына?
    яшчэ не прыйшоў час Мой.
  • 5. Кажа Яго Маці слугам:
    што скажа Ён вам, зрабіце.
  • 6. Было ж там шэсць каменных пасудзін для вады,
    якія стаялі дзеля ачышчэння Іудзейскага
    і змяшчалі па дзве ці па тры меры.
  • 7. Кажа ім Іісус: напоўніце пасудзіны вадою.
    I напоўнілі iх да верху.
  • 8. I кажа ім: цяпер чэрпайце i нясіце да распарадчыка застолля.
    I яны панеслі.
  • 9. Kалi ж распарадчык пакаштаваў вады, што зрабілася віном, —
    а ён не ведаў, адкуль яно,
    ведалі толькі слугі, якія налівалі ваду, —
    кліча жаніха распарадчык застолля
  • 10. i кажа яму: кожны чалавек спачатку добрае віно падае,
    а калі нап’юцца, тады горшае;
    ты ж добрае віно захаваў дагэтуль.
  • 11. Так паклаў Іісус пачатак цудам у Кане Галілейскай
    i явіў славу Сваю,
    i ўверавалі ў Яго вучні Яго.
  • 12. Пасля гэтага прыйшоў Ён у Капернаум,
    Сам i Мацi Яго, i браты Яго, i вучні Яго,
    i там заставаліся некалькі дзён.
  • 13. І набліжалася Пасха Іудзейская,
    і прыйшоў Іісус у Іерусалім
  • 14. i знайшоў, што ў храме прадавалі валоў і авечак, і галубоў,
    i сядзелі мянялы грошай;
  • 15. і, зрабiўшы біч з вяровак, усiх выгнаў з храма,
    і авечак, i валоў,
    і парассыпаў грошы мянялаў i сталы перавярнуў;
  • 16. i прадаўцам галубоў сказаў: забярыце гэта адсюль,
    не рабіце дом Айца Майго домам гандлю.
  • 17. I ўспомнілі вучні Яго, што напісана:
    "клопат пра дом Твой паглынае Мяне".
  • 18. На гэта Іудзеі сказалі Яму: якім знаменнем Ты пакажаш нам,
    што маеш права гэта рабіць?
  • 19. У адказ Іісус сказаў ім: разбурыце храм гэты,
    i Я за тры дні ўзвяду яго.
  • 20. І сказалі Іудзеі:
    сорак шэсць гадоў будаваўся храм гэты,
    а Ты за тры дні ўзвядзеш яго?
  • 21. Ён жа гаварыў пра храм цела Свайго.
  • 22. Калі ж Ён уваскрэс з мёртвых,
    успомнілі вучні Яго, што Ён гэта казаў,
    і паверылі Пісанню і слову, якое сказаў Іісус.
  • 23. А калі Ён быў у Іерусаліме на свята Пасхі,
    многія ўверавалі ў імя Яго,
    бачачы цуды, якія Ён тварыў.
  • 24. Але Сам Іісус не давяраўся ім,
    таму што Сам ведаў усiх,
  • 25. i не меў патрэбы, каб хто сведчыў пра чалавека,
    бо Сам ведаў, што было ў чалавеку.
Ничего нет для сопоставления.