< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21

Глава 21

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Пасля гэтага
    явiўся зноў Іісус вучням на моры Тыверыядскім.
    Явіўся ж так:
  • 2. былi разам Сіман Пётр
    i Фама, званы Блiзнюк,
    i Нафанаiл з Каны Галiлейскай,
    i сыны Зевядзеевы,
    i двое
  • 3. кажа iм Сіман Пётр: iду рыбу лавiць.
    Кажуць яму: iдзём i мы з табою.
    Выйшлi яны i селі адразу ў лодку,
    i ў тую ноч не злавiлi нiчога.
  • 4. Калi ж настала ўжо ранiца, стаў Іісус на беразе,
    але не пазналi вучнi, што гэта Іісус;
  • 5. кажа iм Іісус: дзецi! цi ёсць у вас якая ежа?
    Яны адказалi Яму: няма.
  • 6. Ён жа сказаў iм:
    закiньце мярэжу з правага боку лодкі, i зловiце.
    Яны закiнулi і ўжо не маглi выцягнуць яе з-за мноства рыбы.
  • 7. Тады вучань, якога любiў Іісус,
    кажа Пятру: гэта Гасподзь.
    А Сіман Пётр, пачуўшы, што гэта Гасподзь,
    апаясаўся вопраткай, бо быў голы,
    i кiнуўся ў мора;
  • 8. іншыя ж вучнi прыплылі ў лодцы, —
    бо яны былі не далёка зямлi, а локцяў каля двухсот, —
    цягнучы мярэжу з рыбаю;
  • 9. калi ж яны выйшлi на зямлю,
    бачаць раскладзенае вогнішча,
    а на iм рыба ляжыць і хлеб;
  • 10. кажа iм Іісус: прынясіце той рыбы, што вы злавiлi цяпер.
  • 11. Пайшоў Сіман Пётр i выцягнуў на зямлю мярэжу,
    поўную вялiкiх рыб,
    якiх было сто пяцьдзесят тры,
    i пры такой колькасці не парвалася мярэжа.
  • 12. Кажа iм Іісус: хадзiце сюды, снедайце.
    І нiхто з вучняў не пасмеў спытацца ў Яго:
    хто Ты? — ведаючы, што гэта Гасподзь.
  • 13. Падыходзiць Іісус, бярэ хлеб i дае iм;
    і рыбу таксама.
  • 14. Гэта ўжо трэцi раз явiўся Іісус вучням Сваiм,
    уваскрэсшы з мёртвых.
  • 15. Калi ж яны паснедалi, кажа Сіману Пятру Іісус:
    Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне больш, чым яны?
    Той кажа Яму: так, Госпадзі! Ты ведаеш, што я люблю Цябе.
    Іісус кажа яму: пасi ягнят Маіх.
  • 16. Кажа яму зноў, другi раз: Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне?
    Той кажа Яму: так, Госпадзі! Ты ведаеш, што я люблю Цябе.
    Іісус кажа яму: будзь пастухом авечак Маіх.
  • 17. Кажа яму трэцi раз: Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне?
    Засмуцiўся Пётр,
    што Іісус трэцi раз спытаўся ў Яго: цi любiш ты Мяне? —
    i сказаў Яму: Госпадзі! Ты ўсё ведаеш;
    Ты ведаеш, што я люблю Цябе.
    Кажа яму Іісус: пасi авечак Маіх;
  • 18. праўду, праўду кажу табе:
    калi ты быў малады,
    то падпяразваўся сам i хадзiў, куды хацеў;
    а калi састарэешся, то выцягнеш рукi твае,
    i iншы падпяража цябе i павядзе, куды не хочаш.
  • 19. А гэта Ён сказаў, даючы зразумець,
    якою смерцю Пётр праславiць Бога.
    I, сказаўшы гэта, кажа яму: iдзi за Мною.
  • 20. Аглянуўшыся, Пётр бачыць, што ўслед ідзе вучань,
    якога любiў Іісус і які на вячэры,
    прыхіліўшыся да грудзей Яго,
    сказаў: Госпадзі! хто выдасць Цябе?
  • 21. Яго ўбачыўшы,
    Пётр кажа Іісусу: Госпадзі! а ён што?
  • 22. Кажа яму Іісус:
    калi Я хачу, каб ён быў, пакуль Я прыйду,
    то што табе да гэтага?
    ты за Мною ідзi.
  • 23. I разнеслася слова гэтае сярод братоў,
    што вучань той не памрэ.
    Але не сказаў яму Іісус, што той не памрэ,
    а сказаў: калi Я хачу, каб ён быў, пакуль Я прыйду,
    то што табе да гэтага?
  • 24. Гэта і ёсць той вучань, які сведчыць пра гэта
    i напiсаў гэта;
    і ведаем, што сведчанне яго ісціннае.
  • 25. Ёсць i многае іншае, што зрабіў Іісус,
    але, калі б падрабязна апiсаць гэта,
    думаю, што i сам свет не ўмясцiў бы напісаных кнiг.
    Амiнь.
Ничего нет для сопоставления.