- 1. Гэта сказаў Я вам, каб вы не спакусіліся;
- 2. адлучаць вас ад сінагог;
Надыходзіць нават час, калi кожны, хто будзе забіваць вас,
будзе думаць, што ён служыць Богу; - 3. і так будуць рабiць,
бо не спазналi нi Айца, нi Мяне. - 4. Але гэта сказаў Я вам,
каб вы, калi прыйдзе час,
згадалі тое, што Я гаварыў вам;
спачатку ж гэтага Я вам не гаварыў, бо з вамi быў; - 5. а цяпер іду да Таго, Хто паслаў Мяне,
i нiхто з вас не пытаецца ў Мяне: куды ідзеш? - 6. Але ад таго, што Я сказаў вам гэта,
смутак напоўнiў сэрцы вашы. - 7. Але Я ісціну кажу вам: лепш для вас, каб Я пайшоў;
бо, калi Я не пайду, Уцяшыцель не прыйдзе да вас;
калi ж пайду, то пашлю Яго да вас, - 8. і, прыйшоўшы,
Ён пакажа свету, у чым грэх, і праўда, i суд: - 9. грэх жа ў тым, што не веруюць у Мяне;
- 10. а праўда ў тым, што Я іду да Айца Майго, i ўжо не ўбачыце Мяне;
- 11. а суд у тым, што князь свету гэтага асуджаны.
- 12. Яшчэ многае маю сказаць вам,
але вы не здолееце ўспрыняць цяпер; - 13. калi ж прыйдзе Ён, Дух ісціны,
то наставіць вас на ўсю ісціну,
бо Ён не ад Сябе гаварыць будзе,
а тое, што пачуе, будзе гаварыць,
i будучыню абвесцiць вам; - 14. Ён Мяне праславiць,
бо з Майго возьме i абвесцiць вам; - 15. Усё, што мае Айцец, — Маё;
таму Я сказаў, што з Майго возьме i абвесцiць вам; - 16. яшчэ трохі, і не ўбачыце Мяне;
i зноў трохі, і ўбачыце Мяне,
бо Я іду да Айца. - 17. Гаварылі ж некаторыя з вучняў Яго мiж сабою:
што гэта Ён кажа нам:
"яшчэ трохі, і не ўбачыце Мяне;
i зноў трохі, і ўбачыце Мяне"
і "Я іду да Айца"? - 18. I гаварылi: што гэта значыць, што Ён кажа: "яшчэ трохі"?
не ведаем, што Ён гаворыць. - 19. Ведаў Іісус, што хочуць спытацца ў Яго, i сказаў iм:
вы пра тое пытаецеся адзiн у аднаго, што Я сказаў:
"яшчэ трохі, і не ўбачыце Мяне, i зноў трохі, і ўбачыце Мяне"? - 20. праўду, праўду кажу вам,
што будзеце плакаць i галасіць вы, а свет будзе радавацца;
вы смуткаваць будзеце, але смутак ваш у радасць абернецца; - 21. жанчына, калi нараджае, гаруе,
бо прыйшла гадзiна яе,
а калi народзiць дзiця,
то ўжо не памятае гора ад радасцi,
бо нарадзiўся чалавек на свет; - 22. так i вы смутак цяпер маеце,
але Я зноў убачу вас,
i ўзрадуецца сэрца ваша,
i радасцi вашай нiхто не адыме ў вас; - 23. і ў той дзень не будзеце пытацца ў Мяне нi пра што;
Праўду, праўду кажу вам:
чаго ні папросiце Айца ў iмя Маё, Ён дасць вам; - 24. дагэтуль вы не прасiлi нiчога ў iмя Маё;
прасiце i атрымаеце, каб радасць ваша была поўная; - 25. гэта ў прытчах Я гаварыў вам;
але надыходзiць час, калi ўжо не ў прытчах буду гаварыць,
а адкрыта пра Айца абвяшчу вам; - 26. у той дзень у iмя Маё будзеце прасiць,
i не кажу вам, што Я буду маліць Айца за вас, - 27. бо Сам Айцец любiць вас,
таму што вы Мяне ўзлюбiлi
i ўверавалi, што Я ад Бога выйшаў; - 28. Я выйшаў ад Айца i прыйшоў у свет;
i зноў пакiдаю свет і іду да Айца. - 29. Кажуць Яму вучнi Яго:
вось цяпер Ты адкрыта гаворыш
і прытчы ніякай не расказваеш; - 30. цяпер ведаем, што Ты ведаеш усё
i не маеш патрэбы, каб хто ў Цябе пытаўся;
таму веруем, што Ты ад Бога выйшаў. - 31. Адказаў iм Іісус: цяпер веруеце?
- 32. вось надыходзiць час, і ўжо настаў,
калi вы рассеецеся кожны ў свой бок
i Мяне пакiнеце аднаго;
але Я не адзiн, бо Айцец са Мною; - 33. гэта сказаў Я вам, каб вы ўва Мне мiр мелi;
у свеце гора зазнаеце,
але мужайцеся: Я перамог свет.
Ничего нет для сопоставления.