- 1. Тады ўзяў Пiлат Іісуса i аддаў на бічаванне;
- 2. і воіны,
сплёўшы вянец з церняў, усклалі Яму на галаву
i ў адзежу пурпуровую апранулi Яго, - 3. i гаварылi: радуйся, Цар Іудзейскі!
I бiлi Яго па шчаках. - 4. Пiлат выйшаў зноў i кажа iм: вось, я выводжу Яго да вас,
каб вы ведалi, што я нiякай вiны ў Ім не знаходжу. - 5. Тады выйшаў Іісус у цярновым вянцы і пурпуровай адзежы.
I кажа iм Пiлат: вось Чалавек! - 6. Калі ж убачылi Яго першасвятары i служыцелі,
то пачалi крычаць, кажучы: Распнi, распнi Яго!
Кажа iм Пiлат: вазьміце Яго вы i распніце,
бо я не знаходжу ў Ім вiны. - 7. Адказалi яму Іудзеі: мы закон маем,
i па закону нашаму Ён павінен памерцi,
таму што зрабiў Сябе Сынам Божым. - 8. Калі пачуў Пiлат гэтае слова, то яшчэ больш спалохаўся,
- 9. і ўвайшоў у прэторыю зноў
i кажа Іісусу: адкуль Ты?
Іісус жа адказу не даў яму. - 10. Тады кажа Яму Пiлат: мне Ты не гаворыш?
хіба не ведаеш, што я маю ўладу распяць Цябе
i маю ўладу адпусціць Цябе? - 11. Адказаў Іісус: ты не меў бы нiякай улады нада Мною,
калi б табе не было дадзена звыш;
таму той, хто выдаў Мяне табе, большы грэх мае. - 12. 3 гэтага часу Пiлат шукаў, як адпусціць Яго.
Іудзеі ж крычалi, кажучы: калi Яго адпусціш, ты не друг кесару;
кожны, хто робiць сябе царом, праціўнік кесара. - 13. Пiлат, пачуўшы гэтае слова,
вывеў Іісуса i сеў на судзейскае ўзвышэнне
на месцы, што называлася Лiфостратон,
а па-яўрэйску Гаввафа. - 14. Была ж пятнiца перад Пасхай, каля шостай гадзiны.
I сказаў Пiлат Іудзеям: вось Цар ваш! - 15. Але яны закрычалi: вазьмi, вазьмi, распні Яго!
Кажа iм Пiлат: Цара вашага распяць?
Адказалі першасвятары: няма ў нас цара, акрамя кесара. - 16. Тады ён аддаў Яго ім на распяцце.
І ўзялi Іісуса і павялi; - 17. і, несучы крыж Свой,
Ён выйшаў на месца, называнае Лобным,
што па-яўрэйску называецца Галгофа, - 18. дзе Яго распялі i з Ім двух iншых,
з аднаго боку і з другога, а пасярэдзiне Іісуса. - 19. І зрабіў надпіс Пiлат i змясцiў на крыжы.
А было напiсана: Іісус Назаранiн, Цар Іудзейскі. - 20. Гэты надпiс чыталi многiя з Іудзеяў,
таму што блізка ад горада было тое месца, дзе быў распяты Іісус,
а напiсана было па-яўрэйску, па-грэчаску, па-лацінску. - 21. Казалi ж Пiлату першасвятары Іудзейскія:
не пiшы: "Цар Іудзейскі",
а напiшы, што Ён казаў: "Я цар Іудзейскі". - 22. Адказаў Пiлат: што напiсаў я, тое напiсаў.
- 23. Воіны ж, калі распялi Іісуса,
узялi адзенне Яго i раздзялiлi на чатыры часткi,
кожнаму воіну частка, і хiтон;
хiтон жа быў не шыты, а суцэльна тканы ад верху; - 24. тады сказалi яны адзiн аднаму:
не будзем разрываць яго,
а кiнем на яго жэрабя, чый будзе.
Так мела споўніцца Пiсанне, у якім сказана:
"раздзялiлi адзенне Маё мiж сабою
i пра вопратку Маю кiдалi жэрабя".
Воіны так i зрабілі. - 25. Стаялi ж каля крыжа Іісусавага Мацi Яго
i сястра Мацi Яго, Марыя Клеопава,
i Марыя Магдалiна. - 26. Іісус жа, убачыўшы Маці
i вучня, які стаяў побач і якога Ён любiў,
кажа Маці Сваёй: Жанчына, вось сын твой. - 27. Потым кажа вучню: вось Мацi твая.
I з таго часу вучань ўзяў Яе да сябе. - 28. Пасля гэтага Іісус, ведаючы, што ўсё ўжо здзейснілася,
каб збылося Пiсанне, кажа: смагну. - 29. Тут стаяла пасудзіна, поўная воцату.
І воіны, напоўніўшы губку воцатам
i насадзіўшы яе на сцябліну ісопу, паднеслi да Яго вуснаў; - 30. і калі паспытаў Іісус воцату,
Ён сказаў: здзейснілася!
І, схiлiўшы галаву, аддаў дух. - 31. А паколькі была пятнiца, то Іудзеі,
каб не засталіся целы на крыжы ў суботу, —
бо вялiкi дзень была тая субота, —
прасiлi Пiлата, каб перабiць у iх голенi i зняць; - 32. і вось прыйшлi воіны
i ў першага перабiлi голенi,
i ў другога, распятага з Ім; - 33. прыйшоўшы ж да Іісуса, як убачылi, што Ён ужо памёр,
то не перабiвалi ў Яго голеняў; - 34. але адзiн з воінаў кап’ём працяў Яму бок,
i адразу выцекла кроў i вада; - 35. і той, хто бачыў, засведчыў,
i сведчанне яго праўдзiвае;
i ён ведае, што ісціну гаворыць, каб вы паверылi; - 36. бо гэта сталася, каб споўнілася Пiсанне:
"косць Яго не будзе паламана"; - 37. яшчэ і ў другiм месцы Пiсанне гаворыць:
"будуць глядзець на Таго, Каго працялі". - 38. Пасля гэтага Іосіф з Арымафеi, які быў вучнем Іісуса,
але тайным з-за страху перад Іудзеямі,
папрасiў Пiлата, каб узяць Цела Іісусава;
i Пiлат дазволiў;
тады прыйшоў ён i ўзяў Цела Іісусава. - 39. Прыйшоў і Нiкадзім,
які прыходзiў раней да Іісуса ўначы,
i прынёс сумесь з смiрны i алою фунтаў каля ста. - 40. Узялi яны Цела Іісусава
i абвілi Яго палотнамі з духмянасцямі,
як паводле звычаю хаваюць Іудзеі. - 41. Быў жа на тым месцы, дзе Ён быў распяты, сад,
i ў садзе магiла новая,
у якой ніколі яшчэ нiхто не быў пакладзены; - 42. і там, з-за пятнiцы Іудзейскай,
паколькі блізка была магiла, паклалi Іісуса.
Ничего нет для сопоставления.