- 1. І хадзіў Іісус пасля гэтага па Галілеі,
бо не хацеў па Іудзеі хадзіць,
таму што Іудзеі шукалі, як забіць Яго. - 2. А было блізка свята Іудзейскае — пастаўленне кушчаў.
- 3. Сказалі тады Яму браты Яго: пайдзі адсюль і ідзі ў Іудзею,
каб і вучні Твае бачылі справы Твае, якія Ты робіш; - 4. бо ніхто ўпотай не робіць нічога
і стараецца сам навідавоку быць;
калі Ты такое робіш, пакажы Сябе свету. - 5. Бо і браты Яго не веравалі ў Яго.
- 6. Сказаў жа ім Іісус:
час Мой яшчэ не прыйшоў,
а ваш час заўсёды наяўны; - 7. не можа свет ненавідзець вас, Мяне ж ён ненавідзіць,
бо Я сведчу пра яго, што справы яго ліхія; - 8. вы пайдзіце на гэтае свята,
а Я яшчэ не пайду на свята гэтае,
таму што час Мой яшчэ не настаў. - 9. I, сказаўшы гэта ім, Ён застаўся ў Галілеі.
- 10. Калі ж пайшлі браты Яго,
тады і Ён пайшоў на свята,
не адкрыта, а нібы ўпотай. - 11. А Іудзеі шукалі Яго на свяце
і гаварылі: дзе Ён? - 12. І многа спрэчак было пра Яго ў народзе:
адны казалі, што Ён добры,
а іншыя казалі: не, Ён жа ўводзіць у зман народ. - 13. Ніхто, аднак, адкрыта не гаварыў пра Яго з-за страху перад Іудзеямі.
- 14. Калі ж свята дайшло ўжо да паловы,
увайшоў Іісус у храм і вучыў; - 15. і здзіўляліся Іудзеі,
гаворачы: як Ён ведае Пісанні, не вучыўшыся? - 16. У адказ ім Іісус сказаў:
Маё вучэнне — не Маё, а Таго, Хто паслаў Мяне; - 17. калі хто хоча волю Яго выконваць,
то даведаецца пра гэтае вучэнне,
ці ад Бога яно, ці Я Сам ад Сябе гавару; - 18. хто гаворыць сам ад сябе, той уласнай славы шукае,
а Хто шукае славы Таму, Хто паслаў Яго, Той праўдзівы,
і няма няпраўды ў Ім; - 19. ці не даў Маісей вам закон?
і ніхто з вас не выконвае закону.
Чаму вы хочаце забіць Мяне? - 20. Народ адказаў: дэман у Табе;
хто хоча забіць Цябе? - 21. У адказ Іісус сказаў ім:
адну справу зрабіў Я, і вы ўсе здзіўляецеся; - 22. вось Маісей даў вам абрэзанне, —
хоць яно і не ад Маісея, але ад айцоў, —
і ў суботу вы абразаеце чалавека; - 23. калі абрэзанне прымае чалавек у суботу,
каб не быў парушаны закон Маісееў, —
чаму на Мяне вы гневаецеся,
што ўсяго чалавека Я ацаліў у суботу? - 24. не судзіце па выгляду, а праведным судом судзіце.
- 25. Гаварылі тады некаторыя з Іерусалімлян:
ці не Той гэта, Якога шукаюць, каб забіць? - 26. і вось, Ён адкрыта гаворыць, і нічога Яму не кажуць;
няўжо на самай справе дазналіся начальнікі, што Ён сапраўды Хрыстос? - 27. але Гэтага мы ведаем, адкуль Ён;
калі ж Хрыстос прыйдзе, ніхто не бу-дзе ведаць, адкуль Ён. - 28. Прамовіў голасна тады Іісус у храме, вучачы і гаворачы:
і Мяне ведаеце,
і ведаеце, адкуль Я;
і не Сам ад Сябе Я прыйшоў,
але ісцінны Той, Хто паслаў Мяне, Якога вы не ведаеце; - 29. Я ведаю Яго, таму што Я ад Яго,
і Ён паслаў Мяне. - 30. Тады шукалі, як схапіць Яго,
але ніхто не падняў на Яго рукі,
бо яшчэ не прыйшоў час Яго. - 31. А многія з народу ўверавалі ў Яго і казалі:
калі прыйдзе Хрыстос, хіба Ён больш цудаў зробіць,
чым Гэты зрабіў? - 32. Пачулі фарысеі, што народ так спрачаецца пра Яго;
і паслалі фарысеі і першасвятары слуг, каб схапілі Яго. - 33. Сказаў тады ім Іісус:
яшчэ нядоўга Я буду з вамі,
і пайду да Таго, Хто паслаў Мяне; - 34. будзеце шукаць Мяне, і не знойдзеце,
і дзе буду Я, туды вы не можаце прыйсці. - 35. I гаварылі Іудзеі паміж сабою:
куды Ён збіраецца ісці, што мы не знойдзем Яго?
ці не да расселеных між Грэкамі збіраецца Ён ісці і навучаць Грэкаў? - 36. што значаць гэтыя словы, якія Ён сказаў:
"будзеце шукаць Мяне, і не знойдзеце,
і дзе буду Я, туды вы не можаце прыйсці"? - 37. У апошні ж вялікі дзень свята
стаяў Іісус і ўсклікнуў,
кажучы: калі хто мае смагу, няхай прыходзіць да Мяне і п’е; - 38. хто веруе ў Мяне, як сказана ў Пісанні,
у таго з нутра пацякуць рэкі вады жывой. - 39. А сказаў Ён гэта пра Духа,
Якога меліся прыняць веруючыя ў Яго;
бо не было яшчэ на іх Духа Святога,
таму што Іісус яшчэ не быў праслаўлены. - 40. Многія з народу, пачуўшы гэтыя словы,
казалі: Ён сапраўды прарок. - 41. Іншыя казалі: гэта Хрыстос.
А другія казалі: хіба ж з Галілеі Хрыстос прыйдзе? - 42. ці ж не сказана ў Пісанні,
што з семені Давідавага
і з Віфлеема, таго паселішча, адкуль быў Давід, Хрыстос прыйдзе? - 43. Дык вось нязгода ўзнікла ў народзе з-за Яго.
- 44. Некаторыя ж з іх хацелі схапіць Яго,
але ніхто не падняў на Яго рукі. - 45. І вось прыйшлі слугі да перша-святароў і фарысеяў,
і тыя сказалі ім: чаму вы не прывялі Яго? - 46. Слугі адказалі:
ніколі чалавек не гаварыў так, як Гэты Чалавек. - 47. На гэта фарысеі сказалі ім: няўжо і вас увялі ў зман?
- 48. хіба хто з начальнікаў увераваў у Яго, ці з фарысеяў?
- 49. а народ гэты, што не ведае закону, — пракляты ён.
- 50. Кажа ім Нікадзім, які прыходзіў да Яго ўначы
і быў адзін з іх: - 51. хіба закон наш судзіць чалавека,
не выслухаўшы яго спачатку
і не даведаўшыся, што ён робіць? - 52. У адказ сказалі яму: ці не з Галілеі і ты?
даследуй і пабач, што з Галілеі - 53. І пайшлі кожны ў свой дом.
Ничего нет для сопоставления.