- 1. I, праходзячы,
убачыў Ён чалавека сляпога ад нараджэння. - 2. І спыталiся ў Яго вучнi Яго, кажучы:
Раввi! хто саграшыў: ён цi бацькi яго, што ён сляпым нарадзіўся? - 3. Адказаў Іісус: нi ён не саграшыў, нi бацькi яго,
але гэта дзеля таго, каб выявіліся дзеі Божыя на ім; - 4. Мне належыць рабiць справы Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль яшчэ дзень;
надыходзіць ноч, калi нiхто не можа дзейнічаць; - 5. пакуль Я ў свеце, Я святло свету.
- 6. Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю
і зрабiў глей са сліны,
і памазаў глеем вочы сляпому, - 7. і сказаў яму: ідзi, умыйся ў купальнi Сiлаам
(што азначае: Пасланы).
Той пайшоў i ўмыўся,
i прыйшоў відушчым. - 8. Суседзi ж i тыя, хто бачыў яго раней, што ён быў сляпы,
гаварылi: ці не той гэта, які сядзеў і жабраваў? - 9. Адны казалi: гэта ён.
А другія: падобны да яго.
Ён жа казаў: гэта я. - 10. Тады казалі яму: як у цябе ад-крыліся вочы?
- 11. І сказаў ён у адказ: Чалавек, Якога завуць Іісус,
зрабiў глей, памазаў вочы мае
i сказаў мне: "ідзi ў купальню Сiлаам i ўмыйся".
Я пайшоў, умыўся i стаў бачыць. - 12. Тады сказалi яму: дзе Ён?
Той кажа: не ведаю. - 13. Вядуць яго да фарысеяў, таго былога сляпца.
- 14. А была субота, калi Іісус зрабiў глей i адкрыў яму вочы.
- 15. Таксама пыталiся ў яго і фарысеi, як ён стаў бачыць.
Ён жа сказаў iм: глей паклаў Ён на вочы мае,
i я ўмыўся, i бачу. - 16. Гаварылi тады некаторыя з фарысеяў:
не ад Бога Гэты Чалавек, бо не прытрымліваецца суботы.
Іншыя казалi: як можа чалавек грэшны такiя цуды рабiць?
I была нязгода памiж iмi. - 17. Кажуць сляпому зноў:
а ты што скажаш пра Яго, бо Ён адкрыў твае вочы?
І той сказаў: гэта прарок. - 18. Не паверылi аднак Іудзеі ў тое, што ён быў сляпы i стаў бачыць,
пакуль не паклiкалi бацькоў таго, хто стаў бачыць, - 19. i спыталiся ў iх, кажучы: гэта сын ваш,
пра якога вы кажаце, што ён нарадзiўся сляпым?
як жа ён цяпер бачыць? - 20. У адказ ім бацькi яго сказалі:
мы ведаем, што гэта сын наш, і што ён сляпым нарадзіўся; - 21. а як ён цяпер бачыць, не ведаем,
і хто адкрыў яму вочы, мы не ведаем;
сам ён дарослы, у яго спытайцеся;
сам пра сябе няхай скажа. - 22. Так сказалi бацькi яго, таму што баялiся Іудзеяў,
бо Іудзеі ўжо - 23. таму бацькi яго і сказалi:
ён дарослы, у яго спытайцеся. - 24. I вось паклiкалi другi раз чалавека, што быў сляпым,
i сказалi яму: уздай славу Богу;
мы ведаем, што Чалавек Той грэшны. - 25. Ён жа ў адказ iм сказаў: цi грэшны Ён, не ведаю;
адно ведаю, што я быў сляпы, а цяпер бачу. - 26. І сказалi яму зноў: што Ён зрабiў табе?
як Ён адкрыў твае вочы? - 27. Той адказаў iм: я сказаў вам ужо, і вы не слухалi;
што яшчэ хочаце пачуць?
хіба і вы хочаце стаць Яго вучнямi? - 28. Яны ж зганілi яго, кажучы:
гэта ты вучань Яго, а мы Маісеевы вучнi; - 29. мы ведаем, што з Маісеем гаварыў Бог;
а пра Яго не ведаем, адкуль Ён. - 30. У адказ чалавек той сказаў ім:
гэта і дзiўна, што вы не ведаеце, адкуль Ён,
а Ён адкрыў мае вочы; - 31. мы ж ведаем, што грэшнiкаў Бог не слухае;
а хто шануе Бога i выконвае волю Яго, таго слухае; - 32. адвеку не чуваць было, каб хто адкрыў вочы сляпому ад нараджэння;
- 33. калі б не быў Ён ад Бога, не мог бы нiчога зрабiць.
- 34. У адказ яны сказалi яму:
у грахах увесь ты нарадзiўся, i ты вучыш нас?
I выгналi яго вон. - 35. Пачуў Іісус, што выгналi яго вон,
i, знайшоўшы яго, сказаў яму: ты веруеш у Сына Божага? - 36. У адказ той сказаў: а хто Ён, Госпадзі,
каб я ўвераваў у Яго? - 37. Сказаў яму Іісус: i бачыў ты Яго,
i Той, Хто гаворыць з табою, — гэта Ён. - 38. Ён жа сказаў: верую, Госпадзі!
І пакланiўся Яму. - 39. I сказаў Іісус: на суд Я ў свет гэты прыйшоў,
каб невідушчыя бачылi, а відушчыя сляпымі сталі. - 40. І пачулі гэта некаторыя з фарысеяў, што былi з Ім,
і сказалi Яму: няўжо i мы сляпыя? - 41. Сказаў iм Іісус:
калi б вы сляпыя былi, то не мелi б граху;
але паколькі вы кажаце, што бачыце, то грэх ваш застаецца.
Ничего нет для сопоставления.