Глава 7

  • 1. І хадзіў Іісус пасля гэтага па Галілеі,
    бо не хацеў па Іудзеі хадзіць,
    таму што Іудзеі шукалі, як забіць Яго.
  • 2. А было блізка свята Іудзейскае — пастаўленне кушчаў.
  • 3. Сказалі тады Яму браты Яго: пайдзі адсюль і ідзі ў Іудзею,
    каб і вучні Твае бачылі справы Твае, якія Ты робіш;
  • 4. бо ніхто ўпотай не робіць нічога
    і стараецца сам навідавоку быць;
    калі Ты такое робіш, пакажы Сябе свету.
  • 5. Бо і браты Яго не веравалі ў Яго.
  • 6. Сказаў жа ім Іісус:
    час Мой яшчэ не прыйшоў,
    а ваш час заўсёды наяўны;
  • 7. не можа свет ненавідзець вас, Мяне ж ён ненавідзіць,
    бо Я сведчу пра яго, што справы яго ліхія;
  • 8. вы пайдзіце на гэтае свята,
    а Я яшчэ не пайду на свята гэтае,
    таму што час Мой яшчэ не настаў.
  • 9. I, сказаўшы гэта ім, Ён застаўся ў Галілеі.
  • 10. Калі ж пайшлі браты Яго,
    тады і Ён пайшоў на свята,
    не адкрыта, а нібы ўпотай.
  • 11. А Іудзеі шукалі Яго на свяце
    і гаварылі: дзе Ён?
  • 12. І многа спрэчак было пра Яго ў народзе:
    адны казалі, што Ён добры,
    а іншыя казалі: не, Ён жа ўводзіць у зман народ.
  • 13. Ніхто, аднак, адкрыта не гаварыў пра Яго з-за страху перад Іудзеямі.
  • 14. Калі ж свята дайшло ўжо да паловы,
    увайшоў Іісус у храм і вучыў;
  • 15. і здзіўляліся Іудзеі,
    гаворачы: як Ён ведае Пісанні, не вучыўшыся?
  • 16. У адказ ім Іісус сказаў:
    Маё вучэнне — не Маё, а Таго, Хто паслаў Мяне;
  • 17. калі хто хоча волю Яго выконваць,
    то даведаецца пра гэтае вучэнне,
    ці ад Бога яно, ці Я Сам ад Сябе гавару;
  • 18. хто гаворыць сам ад сябе, той уласнай славы шукае,
    а Хто шукае славы Таму, Хто паслаў Яго, Той праўдзівы,
    і няма няпраўды ў Ім;
  • 19. ці не даў Маісей вам закон?
    і ніхто з вас не выконвае закону.
    Чаму вы хочаце забіць Мяне?
  • 20. Народ адказаў: дэман у Табе;
    хто хоча забіць Цябе?
  • 21. У адказ Іісус сказаў ім:
    адну справу зрабіў Я, і вы ўсе здзіўляецеся;
  • 22. вось Маісей даў вам абрэзанне, —
    хоць яно і не ад Маісея, але ад айцоў, —
    і ў суботу вы абразаеце чалавека;
  • 23. калі абрэзанне прымае чалавек у суботу,
    каб не быў парушаны закон Маісееў, —
    чаму на Мяне вы гневаецеся,
    што ўсяго чалавека Я ацаліў у суботу?
  • 24. не судзіце па выгляду, а праведным судом судзіце.
  • 25. Гаварылі тады некаторыя з Іерусалімлян:
    ці не Той гэта, Якога шукаюць, каб забіць?
  • 26. і вось, Ён адкрыта гаворыць, і нічога Яму не кажуць;
    няўжо на самай справе дазналіся начальнікі, што Ён сапраўды Хрыстос?
  • 27. але Гэтага мы ведаем, адкуль Ён;
    калі ж Хрыстос прыйдзе, ніхто не бу-дзе ведаць, адкуль Ён.
  • 28. Прамовіў голасна тады Іісус у храме, вучачы і гаворачы:
    і Мяне ведаеце,
    і ведаеце, адкуль Я;
    і не Сам ад Сябе Я прыйшоў,
    але ісцінны Той, Хто паслаў Мяне, Якога вы не ведаеце;
  • 29. Я ведаю Яго, таму што Я ад Яго,
    і Ён паслаў Мяне.
  • 30. Тады шукалі, як схапіць Яго,
    але ніхто не падняў на Яго рукі,
    бо яшчэ не прыйшоў час Яго.
  • 31. А многія з народу ўверавалі ў Яго і казалі:
    калі прыйдзе Хрыстос, хіба Ён больш цудаў зробіць,
    чым Гэты зрабіў?
  • 32. Пачулі фарысеі, што народ так спрачаецца пра Яго;
    і паслалі фарысеі і першасвятары слуг, каб схапілі Яго.
  • 33. Сказаў тады ім Іісус:
    яшчэ нядоўга Я буду з вамі,
    і пайду да Таго, Хто паслаў Мяне;
  • 34. будзеце шукаць Мяне, і не знойдзеце,
    і дзе буду Я, туды вы не можаце прыйсці.
  • 35. I гаварылі Іудзеі паміж сабою:
    куды Ён збіраецца ісці, што мы не знойдзем Яго?
    ці не да расселеных між Грэкамі збіраецца Ён ісці і навучаць Грэкаў?
  • 36. што значаць гэтыя словы, якія Ён сказаў:
    "будзеце шукаць Мяне, і не знойдзеце,
    і дзе буду Я, туды вы не можаце прыйсці"?
  • 37. У апошні ж вялікі дзень свята
    стаяў Іісус і ўсклікнуў,
    кажучы: калі хто мае смагу, няхай прыходзіць да Мяне і п’е;
  • 38. хто веруе ў Мяне, як сказана ў Пісанні,
    у таго з нутра пацякуць рэкі вады жывой.
  • 39. А сказаў Ён гэта пра Духа,
    Якога меліся прыняць веруючыя ў Яго;
    бо не было яшчэ на іх Духа Святога,
    таму што Іісус яшчэ не быў праслаўлены.
  • 40. Многія з народу, пачуўшы гэтыя словы,
    казалі: Ён сапраўды прарок.
  • 41. Іншыя казалі: гэта Хрыстос.
    А другія казалі: хіба ж з Галілеі Хрыстос прыйдзе?
  • 42. ці ж не сказана ў Пісанні,
    што з семені Давідавага
    і з Віфлеема, таго паселішча, адкуль быў Давід, Хрыстос прыйдзе?
  • 43. Дык вось нязгода ўзнікла ў народзе з-за Яго.
  • 44. Некаторыя ж з іх хацелі схапіць Яго,
    але ніхто не падняў на Яго рукі.
  • 45. І вось прыйшлі слугі да перша-святароў і фарысеяў,
    і тыя сказалі ім: чаму вы не прывялі Яго?
  • 46. Слугі адказалі:
    ніколі чалавек не гаварыў так, як Гэты Чалавек.
  • 47. На гэта фарысеі сказалі ім: няўжо і вас увялі ў зман?
  • 48. хіба хто з начальнікаў увераваў у Яго, ці з фарысеяў?
  • 49. а народ гэты, што не ведае закону, — пракляты ён.
  • 50. Кажа ім Нікадзім, які прыходзіў да Яго ўначы
    і быў адзін з іх:
  • 51. хіба закон наш судзіць чалавека,
    не выслухаўшы яго спачатку
    і не даведаўшыся, што ён робіць?
  • 52. У адказ сказалі яму: ці не з Галілеі і ты?
    даследуй і пабач, што з Галілеі
  • 53. І пайшлі кожны ў свой дом.