Глава 9

  • Закрыть сопоставления
  • 1. I, праходзячы,
    убачыў Ён чалавека сляпога ад нараджэння.
  • 2. І спыталiся ў Яго вучнi Яго, кажучы:
    Раввi! хто саграшыў: ён цi бацькi яго, што ён сляпым нарадзіўся?
  • 3. Адказаў Іісус: нi ён не саграшыў, нi бацькi яго,
    але гэта дзеля таго, каб выявіліся дзеі Божыя на ім;
  • 4. Мне належыць рабiць справы Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль яшчэ дзень;
    надыходзіць ноч, калi нiхто не можа дзейнічаць;
  • 5. пакуль Я ў свеце, Я святло свету.
  • 6. Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю
    і зрабiў глей са сліны,
    і памазаў глеем вочы сляпому,
  • 7. і сказаў яму: ідзi, умыйся ў купальнi Сiлаам
    (што азначае: Пасланы).
    Той пайшоў i ўмыўся,
    i прыйшоў відушчым.
  • 8. Суседзi ж i тыя, хто бачыў яго раней, што ён быў сляпы,
    гаварылi: ці не той гэта, які сядзеў і жабраваў?
  • 9. Адны казалi: гэта ён.
    А другія: падобны да яго.
    Ён жа казаў: гэта я.
  • 10. Тады казалі яму: як у цябе ад-крыліся вочы?
  • 11. І сказаў ён у адказ: Чалавек, Якога завуць Іісус,
    зрабiў глей, памазаў вочы мае
    i сказаў мне: "ідзi ў купальню Сiлаам i ўмыйся".
    Я пайшоў, умыўся i стаў бачыць.
  • 12. Тады сказалi яму: дзе Ён?
    Той кажа: не ведаю.
  • 13. Вядуць яго да фарысеяў, таго былога сляпца.
  • 14. А была субота, калi Іісус зрабiў глей i адкрыў яму вочы.
  • 15. Таксама пыталiся ў яго і фарысеi, як ён стаў бачыць.
    Ён жа сказаў iм: глей паклаў Ён на вочы мае,
    i я ўмыўся, i бачу.
  • 16. Гаварылi тады некаторыя з фарысеяў:
    не ад Бога Гэты Чалавек, бо не прытрымліваецца суботы.
    Іншыя казалi: як можа чалавек грэшны такiя цуды рабiць?
    I была нязгода памiж iмi.
  • 17. Кажуць сляпому зноў:
    а ты што скажаш пра Яго, бо Ён адкрыў твае вочы?
    І той сказаў: гэта прарок.
  • 18. Не паверылi аднак Іудзеі ў тое, што ён быў сляпы i стаў бачыць,
    пакуль не паклiкалi бацькоў таго, хто стаў бачыць,
  • 19. i спыталiся ў iх, кажучы: гэта сын ваш,
    пра якога вы кажаце, што ён нарадзiўся сляпым?
    як жа ён цяпер бачыць?
  • 20. У адказ ім бацькi яго сказалі:
    мы ведаем, што гэта сын наш, і што ён сляпым нарадзіўся;
  • 21. а як ён цяпер бачыць, не ведаем,
    і хто адкрыў яму вочы, мы не ведаем;
    сам ён дарослы, у яго спытайцеся;
    сам пра сябе няхай скажа.
  • 22. Так сказалi бацькi яго, таму што баялiся Іудзеяў,
    бо Іудзеі ўжо
  • 23. таму бацькi яго і сказалi:
    ён дарослы, у яго спытайцеся.
  • 24. I вось паклiкалi другi раз чалавека, што быў сляпым,
    i сказалi яму: уздай славу Богу;
    мы ведаем, што Чалавек Той грэшны.
  • 25. Ён жа ў адказ iм сказаў: цi грэшны Ён, не ведаю;
    адно ведаю, што я быў сляпы, а цяпер бачу.
  • 26. І сказалi яму зноў: што Ён зрабiў табе?
    як Ён адкрыў твае вочы?
  • 27. Той адказаў iм: я сказаў вам ужо, і вы не слухалi;
    што яшчэ хочаце пачуць?
    хіба і вы хочаце стаць Яго вучнямi?
  • 28. Яны ж зганілi яго, кажучы:
    гэта ты вучань Яго, а мы Маісеевы вучнi;
  • 29. мы ведаем, што з Маісеем гаварыў Бог;
    а пра Яго не ведаем, адкуль Ён.
  • 30. У адказ чалавек той сказаў ім:
    гэта і дзiўна, што вы не ведаеце, адкуль Ён,
    а Ён адкрыў мае вочы;
  • 31. мы ж ведаем, што грэшнiкаў Бог не слухае;
    а хто шануе Бога i выконвае волю Яго, таго слухае;
  • 32. адвеку не чуваць было, каб хто адкрыў вочы сляпому ад нараджэння;
  • 33. калі б не быў Ён ад Бога, не мог бы нiчога зрабiць.
  • 34. У адказ яны сказалi яму:
    у грахах увесь ты нарадзiўся, i ты вучыш нас?
    I выгналi яго вон.
  • 35. Пачуў Іісус, што выгналi яго вон,
    i, знайшоўшы яго, сказаў яму: ты веруеш у Сына Божага?
  • 36. У адказ той сказаў: а хто Ён, Госпадзі,
    каб я ўвераваў у Яго?
  • 37. Сказаў яму Іісус: i бачыў ты Яго,
    i Той, Хто гаворыць з табою, — гэта Ён.
  • 38. Ён жа сказаў: верую, Госпадзі!
    І пакланiўся Яму.
  • 39. I сказаў Іісус: на суд Я ў свет гэты прыйшоў,
    каб невідушчыя бачылi, а відушчыя сляпымі сталі.
  • 40. І пачулі гэта некаторыя з фарысеяў, што былi з Ім,
    і сказалi Яму: няўжо i мы сляпыя?
  • 41. Сказаў iм Іісус:
    калi б вы сляпыя былi, то не мелi б граху;
    але паколькі вы кажаце, што бачыце, то грэх ваш застаецца.
Ничего нет для сопоставления.