Глава 16

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Гэта сказаў Я вам, каб вы не спакусіліся;
  • 2. адлучаць вас ад сінагог;
    Надыходзіць нават час, калi кожны, хто будзе забіваць вас,
    будзе думаць, што ён служыць Богу;
  • 3. і так будуць рабiць,
    бо не спазналi нi Айца, нi Мяне.
  • 4. Але гэта сказаў Я вам,
    каб вы, калi прыйдзе час,
    згадалі тое, што Я гаварыў вам;
    спачатку ж гэтага Я вам не гаварыў, бо з вамi быў;
  • 5. а цяпер іду да Таго, Хто паслаў Мяне,
    i нiхто з вас не пытаецца ў Мяне: куды ідзеш?
  • 6. Але ад таго, што Я сказаў вам гэта,
    смутак напоўнiў сэрцы вашы.
  • 7. Але Я ісціну кажу вам: лепш для вас, каб Я пайшоў;
    бо, калi Я не пайду, Уцяшыцель не прыйдзе да вас;
    калi ж пайду, то пашлю Яго да вас,
  • 8. і, прыйшоўшы,
    Ён пакажа свету, у чым грэх, і праўда, i суд:
  • 9. грэх жа ў тым, што не веруюць у Мяне;
  • 10. а праўда ў тым, што Я іду да Айца Майго, i ўжо не ўбачыце Мяне;
  • 11. а суд у тым, што князь свету гэтага асуджаны.
  • 12. Яшчэ многае маю сказаць вам,
    але вы не здолееце ўспрыняць цяпер;
  • 13. калi ж прыйдзе Ён, Дух ісціны,
    то наставіць вас на ўсю ісціну,
    бо Ён не ад Сябе гаварыць будзе,
    а тое, што пачуе, будзе гаварыць,
    i будучыню абвесцiць вам;
  • 14. Ён Мяне праславiць,
    бо з Майго возьме i абвесцiць вам;
  • 15. Усё, што мае Айцец, — Маё;
    таму Я сказаў, што з Майго возьме i абвесцiць вам;
  • 16. яшчэ трохі, і не ўбачыце Мяне;
    i зноў трохі, і ўбачыце Мяне,
    бо Я іду да Айца.
  • 17. Гаварылі ж некаторыя з вучняў Яго мiж сабою:
    што гэта Ён кажа нам:
    "яшчэ трохі, і не ўбачыце Мяне;
    i зноў трохі, і ўбачыце Мяне"
    і "Я іду да Айца"?
  • 18. I гаварылi: што гэта значыць, што Ён кажа: "яшчэ трохі"?
    не ведаем, што Ён гаворыць.
  • 19. Ведаў Іісус, што хочуць спытацца ў Яго, i сказаў iм:
    вы пра тое пытаецеся адзiн у аднаго, што Я сказаў:
    "яшчэ трохі, і не ўбачыце Мяне, i зноў трохі, і ўбачыце Мяне"?
  • 20. праўду, праўду кажу вам,
    што будзеце плакаць i галасіць вы, а свет будзе радавацца;
    вы смуткаваць будзеце, але смутак ваш у радасць абернецца;
  • 21. жанчына, калi нараджае, гаруе,
    бо прыйшла гадзiна яе,
    а калi народзiць дзiця,
    то ўжо не памятае гора ад радасцi,
    бо нарадзiўся чалавек на свет;
  • 22. так i вы смутак цяпер маеце,
    але Я зноў убачу вас,
    i ўзрадуецца сэрца ваша,
    i радасцi вашай нiхто не адыме ў вас;
  • 23. і ў той дзень не будзеце пытацца ў Мяне нi пра што;
    Праўду, праўду кажу вам:
    чаго ні папросiце Айца ў iмя Маё, Ён дасць вам;
  • 24. дагэтуль вы не прасiлi нiчога ў iмя Маё;
    прасiце i атрымаеце, каб радасць ваша была поўная;
  • 25. гэта ў прытчах Я гаварыў вам;
    але надыходзiць час, калi ўжо не ў прытчах буду гаварыць,
    а адкрыта пра Айца абвяшчу вам;
  • 26. у той дзень у iмя Маё будзеце прасiць,
    i не кажу вам, што Я буду маліць Айца за вас,
  • 27. бо Сам Айцец любiць вас,
    таму што вы Мяне ўзлюбiлi
    i ўверавалi, што Я ад Бога выйшаў;
  • 28. Я выйшаў ад Айца i прыйшоў у свет;
    i зноў пакiдаю свет і іду да Айца.
  • 29. Кажуць Яму вучнi Яго:
    вось цяпер Ты адкрыта гаворыш
    і прытчы ніякай не расказваеш;
  • 30. цяпер ведаем, што Ты ведаеш усё
    i не маеш патрэбы, каб хто ў Цябе пытаўся;
    таму веруем, што Ты ад Бога выйшаў.
  • 31. Адказаў iм Іісус: цяпер веруеце?
  • 32. вось надыходзiць час, і ўжо настаў,
    калi вы рассеецеся кожны ў свой бок
    i Мяне пакiнеце аднаго;
    але Я не адзiн, бо Айцец са Мною;
  • 33. гэта сказаў Я вам, каб вы ўва Мне мiр мелi;
    у свеце гора зазнаеце,
    але мужайцеся: Я перамог свет.
Ничего нет для сопоставления.