- 1. Пасля гэтага
явiўся зноў Іісус вучням на моры Тыверыядскім.
Явіўся ж так: - 2. былi разам Сіман Пётр
i Фама, званы Блiзнюк,
i Нафанаiл з Каны Галiлейскай,
i сыны Зевядзеевы,
i двое - 3. кажа iм Сіман Пётр: iду рыбу лавiць.
Кажуць яму: iдзём i мы з табою.
Выйшлi яны i селі адразу ў лодку,
i ў тую ноч не злавiлi нiчога. - 4. Калi ж настала ўжо ранiца, стаў Іісус на беразе,
але не пазналi вучнi, што гэта Іісус; - 5. кажа iм Іісус: дзецi! цi ёсць у вас якая ежа?
Яны адказалi Яму: няма. - 6. Ён жа сказаў iм:
закiньце мярэжу з правага боку лодкі, i зловiце.
Яны закiнулi і ўжо не маглi выцягнуць яе з-за мноства рыбы. - 7. Тады вучань, якога любiў Іісус,
кажа Пятру: гэта Гасподзь.
А Сіман Пётр, пачуўшы, што гэта Гасподзь,
апаясаўся вопраткай, бо быў голы,
i кiнуўся ў мора; - 8. іншыя ж вучнi прыплылі ў лодцы, —
бо яны былі не далёка зямлi, а локцяў каля двухсот, —
цягнучы мярэжу з рыбаю; - 9. калi ж яны выйшлi на зямлю,
бачаць раскладзенае вогнішча,
а на iм рыба ляжыць і хлеб; - 10. кажа iм Іісус: прынясіце той рыбы, што вы злавiлi цяпер.
- 11. Пайшоў Сіман Пётр i выцягнуў на зямлю мярэжу,
поўную вялiкiх рыб,
якiх было сто пяцьдзесят тры,
i пры такой колькасці не парвалася мярэжа. - 12. Кажа iм Іісус: хадзiце сюды, снедайце.
І нiхто з вучняў не пасмеў спытацца ў Яго:
хто Ты? — ведаючы, што гэта Гасподзь. - 13. Падыходзiць Іісус, бярэ хлеб i дае iм;
і рыбу таксама. - 14. Гэта ўжо трэцi раз явiўся Іісус вучням Сваiм,
уваскрэсшы з мёртвых. - 15. Калi ж яны паснедалi, кажа Сіману Пятру Іісус:
Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне больш, чым яны?
Той кажа Яму: так, Госпадзі! Ты ведаеш, што я люблю Цябе.
Іісус кажа яму: пасi ягнят Маіх. - 16. Кажа яму зноў, другi раз: Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне?
Той кажа Яму: так, Госпадзі! Ты ведаеш, што я люблю Цябе.
Іісус кажа яму: будзь пастухом авечак Маіх. - 17. Кажа яму трэцi раз: Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне?
Засмуцiўся Пётр,
што Іісус трэцi раз спытаўся ў Яго: цi любiш ты Мяне? —
i сказаў Яму: Госпадзі! Ты ўсё ведаеш;
Ты ведаеш, што я люблю Цябе.
Кажа яму Іісус: пасi авечак Маіх; - 18. праўду, праўду кажу табе:
калi ты быў малады,
то падпяразваўся сам i хадзiў, куды хацеў;
а калi састарэешся, то выцягнеш рукi твае,
i iншы падпяража цябе i павядзе, куды не хочаш. - 19. А гэта Ён сказаў, даючы зразумець,
якою смерцю Пётр праславiць Бога.
I, сказаўшы гэта, кажа яму: iдзi за Мною. - 20. Аглянуўшыся, Пётр бачыць, што ўслед ідзе вучань,
якога любiў Іісус і які на вячэры,
прыхіліўшыся да грудзей Яго,
сказаў: Госпадзі! хто выдасць Цябе? - 21. Яго ўбачыўшы,
Пётр кажа Іісусу: Госпадзі! а ён што? - 22. Кажа яму Іісус:
калi Я хачу, каб ён быў, пакуль Я прыйду,
то што табе да гэтага?
ты за Мною ідзi. - 23. I разнеслася слова гэтае сярод братоў,
што вучань той не памрэ.
Але не сказаў яму Іісус, што той не памрэ,
а сказаў: калi Я хачу, каб ён быў, пакуль Я прыйду,
то што табе да гэтага? - 24. Гэта і ёсць той вучань, які сведчыць пра гэта
i напiсаў гэта;
і ведаем, што сведчанне яго ісціннае. - 25. Ёсць i многае іншае, што зрабіў Іісус,
але, калі б падрабязна апiсаць гэта,
думаю, што i сам свет не ўмясцiў бы напісаных кнiг.
Амiнь.
Ничего нет для сопоставления.