- 1. Кіроўцу хору. На духавых. Псальма Давідава.
- 2. Пачуй, Госпадзе, словы мае, зразумей мае помыслы.
- 3. Дай увагі енку скаргі маёй, Цару мой і мой Божа! Я малюся Табе.
- 4. Госпадзе! раніцай голас пачуй мой, - раніцай стану прад Табою і буду чакаць.
- 5. Бо Ты, Божа, беззаконьняў ня любіш; ліхадзей пры Табе не аселіцца;
- 6. бязбожнікі прад вачыма Тваімі ня выстаяць: Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў.
- 7. Ты загубіш усіх ашуканцаў; крыважэрцамі і падступнымі Гасподзь пагарджае.
- 8. А я, зь вялікай ласкі Тваёй, увайду ў харомы Твае, пакланюся храму сьвятому твайму богабаязна.
- 9. Госпадзе! вядзі мяне па дарозе ў праўдзе Тваёй, на супастатаў маіх; спрастуй перада мною дарогу Тваю.
- 10. Бо ў іх вуснах праўды няма: сэрца іхняе - згубнасьць, горла іхняе - дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком сваім.
- 11. Асудзі іх, Божа! Няхай прападуць ад намыслаў сваіх; за ліхадзействы вялікія адкінь іх, бо яны ўзбунтаваліся на Цябе.
- 12. А ўсе, хто на Цябе спадзяецца, будуць радавацца вечна; і Ты будзеш іх асланяць; і будуць хваліцца Табою тыя, хто любіць імя Тваё.
- 13. Дабраслаўляеш Ты, Госпадзе, праведніка; упадабаньнем, нібы шчытом, ахінаеш яго.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 5