Глава 15

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51
  • 1. Залатая песьня Давідава. Барані мяне, Божа; бо я на Цябе спадзяюся.
  • 2. Я сказаў Госпаду: Ты Гасподзь мой; даброты мае Табе не патрэбныя.
  • 3. Да сьвятых на зямлі і да дзівосных Тваіх - да іх уся зычлівасьць мая.
  • 4. Хай памножацца смуткі ў тых, што цякуць да бога чужога; я ня вылью крывавых ахвяраў іхніх, і не спамяну іх імёнаў вуснамі маімі.
  • 5. Гасподзь - частка спадчыны маёй і чары маёй. Ты трымаеш долю маю.
  • 6. Межы мае прайшлі па цудоўных мясьцінах, і спадчына мая мне прыемная.
  • 7. Дабраслаўлю Госпада, Які навучыў мяне; нават і ноччу ўшчувае мяне нутрына мая.
  • 8. Заўсёды перад сабою я Госпада бачыў, бо Ён праваруч мяне; не пахіснуся.
  • 9. Таму ўзрадавалася сэрца маё; і ўзьвесяліўся мой язык; нават і цела маё супакоіцца ў спадзяваньні;
  • 10. бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне.
  • 11. Ты пакажаш мне шлях жыцьцёвы: паўната радасьці прад абліччам Тваім, шчасьце ў правіцы Тваёй навечна.