< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64

Глава 39

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
  • 2. Цьвёрда я спадзяваўся на Госпада, і Ён да мяне прыхіліўся і крык мой пачуў;
  • 3. падняў мяне са згубнага рова, з балоцістай багны, і паставіў на камені ногі мае, і ўмацаваў ступакі мае;
  • 4. і даў новую песьню ў вусны мае - хвалу Богу нашаму. Убачаць многія і збаяцца, і будуць на Госпада спадзявацца.
  • 5. Дабрашчасны той чалавек, які на Госпада надзею сваю кладзе і не зьвяртаецца да ганарыстых і да тых, што да няпраўды горнуцца.
  • 6. Многа зрабіў Ты, Госпадзе Божа мой. Твае цуды і думкі Твае, толькі пра нас - няма Табе роўных! - хацеў бы я прапаведаваць і гаварыць, але ім ліку няма.
  • 7. Ахвяры і прынашэньня Ты не схацеў; Ты адкрыў мне вушы; цэласпаленьня і ахвяры за грэх Ты не спатрабаваў.
  • 8. Тады я сказаў: вось, іду; у зьвітку кніжным пра мяне напісана:
  • 9. я хачу спраўдзіць волю Тваю, Божа мой, і закон Твой у сэрцы ў мяне.
  • 10. Я абвяшчаў праўду Тваю на зборні вялікай; я не забараняў вуснам маім: Ты, Госпадзе, ведаеш.
  • 11. Праўды Тваёй не хаваў у сэрцы маім, абвяшчаў вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё, ня ўтойваў Тваёй ласкі і праўды Тваёй перад сходам вялікім.
  • 12. Не запыняй, Госпадзе, шчадротаў Тваіх ад мяне; ласка Твая і праўда Твая хай няспынна ахоўваюць мяне,
  • 13. бо няшчасьці мяне абступілі безьлічныя; беззаконьні мае дасягнулі мяне, так што і бачыць не магу; іх болей, чым валос на маёй галаве; сэрца маё пакінула мяне.
  • 14. Удабраволься, Госпадзе, выбавіць мяне; Госпадзе! пасьпяшайся на дапамогу мне.
  • 15. Хай пасаромяцца і хай паганьбаваныя будуць усе, што шукаюць згубы душы маёй! Няхай адхіснуцца назад і абсьмяяныя будуць, хто зычыць мне ліха!
  • 16. Хай скамянеюць ад ганьбы тыя, што кажуць мне: добра! добра!
  • 17. Хай радуюцца і весяляцца Табою ўсе, што шукаюць Цябе, і хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць увесь час: "вялікі Гасподзь!".
  • 18. А я гаротны і ўбогі, але Гасподзь пра Мяне дбае. Ты - дапамога мая і Ратунак мой, Божа мой! не спазьніся!
Ничего нет для сопоставления.