- 1. Лепш бедны, які ходзіць у сваёй нявіннасьці, чым зь ілжывымі вуснамі, і пры гэтым неразумны.
- 2. Нядобра душы бязь ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі, спатыкаецца.
- 3. Неразумнасьць чалавека скрыўляе дарогу, а сэрца ягонае гневаецца на Госпада.
- 4. Багацьце памнажае сяброў, а беднага пакідае і сябар ягоны.
- 5. Ілжывы сьведка не застаецца без пакараньня, і хто гаворыць няпраўду, не ўратуецца.
- 6. Многія дагаджаюць заможным; і кожны - сябар чалавеку, які не шкадуе гасьцінцаў.
- 7. Беднага ненавідзяць усе браты ягоныя, тым болей прыяцелі ягоныя адпадаюць ад яго; гоніцца за словам парады, а іх і на гэта няма.
- 8. Хто набіраецца розуму, той любіць душу сваю; хто пільнуецца разумнасьці, знаходзіць дабро.
- 9. Ілжывы сьведка не застаецца без пакараньня; і хто гаворыць няпраўду, загіне.
- 10. Ня прыстоіць неразумнаму раскоша, тым болей рабу панаваньне над князямі.
- 11. Здаровы розум робіць чалавека павольным на гнеў, а слава ягоная - паблажлівым да неразважлівых учынкаў.
- 12. Гнеў цара - як рык ільва, а ласка ягоная - як раса на траву.
- 13. Неразумны сын - пагібель бацьку ягонаму, а сварлівая жонка - сьцёкавая рына.
- 14. Дом і маёмасьць - спадчына ад бацькоў, а разумная жонка - ад Госпада.
- 15. Гультайства наганяе дрымоту, і нядбайная душа будзе галадаць.
- 16. Захавальнік запаведзі захоўвае душу сваю, а хто ня дбае пра шяхі свае - загіне.
- 17. Міласэрны да беднага пазычае Госпаду; і Ён аддасьць яму за дабрачынства ягонае.
- 18. Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і не абурайся крыкам ягоным.
- 19. Чалавек вялікага гневу нясе пакараньне; бо, калі пашкадуеш яго, давядзецца табе яшчэ больш караць яго.
- 20. Слухайся рады і прымай кару, каб зрабіцца табе пасьля мудрым.
- 21. Шмат задумаў у сэрцы ў чалавека, але збудзецца толькі задуманае Госпадам.
- 22. Радасьць чалавеку - дабрачыннасьць ягоная, і бедны чалавек лепшы, чым хлусьлівы.
- 23. Страх Гасподні вядзе да жыцьця, і хто мае яго, заўсёды будзе задаволены, і ліха не спасьцігне яго.
- 24. Гультай апускае руку сваю ў чару, і ня хоча данесьці яе да вуснаў сваіх.
- 25. Калі ты пакараеш блюзьнера, дык і просты зробіцца разумным; і калі засьцеражэш разумнага, дык ён зразумее настаўленьне.
- 26. Хто бацьку руйнуе і выганяе маці - сын бессаромны і ганебны.
- 27. Перастань, сыне мой, слухаць угаворы ўхіліцца ад голасу розуму.
- 28. Падступны сьведка зьдзекуецца з праўды, і вусны бязбожных глытаюць няпраўду.
- 29. На блюзьнераў гатовыя суды, і ўдары - на цела дурных.
Ничего нет для сопоставления.